Вы тут

У Оршы стартаваў фінальны хакейны турнір «Залатая шайба»


У Оршы стартаваў фінальны хакейны турнір «Залатая шайба» на прызы Прэзідэнта краіны ў малодшай узроставай групе ў дывізіёне А.

У Лядовым палацы спаборнічаюць гульцы 2005—2006 гадоў нараджэння, гэта восем камандаў, якія прайшлі адборачныя спаборніцтвы: «Вымпел» (Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці), «Дзвіна» (Віцебск), ХК «Гомель» (Цэнтральны раён), «Прынёманскія ястрабы» (Акцябрскі раён, Гродна), «Міраж-2» (Горкі, Магілёўская вобласць), «Беркут» (Фрунзенскі раён, Мінск), «Партызан» (Партызанскі раён, Мінск), «Шахцёр» (Салігорск).


Вырашальныя паядынкі адбудуцца ў Оршы 22 сакавіка. У папярэднія гады ў малодшай узроставай групе часцей перамагалі мінскія каманды. У 2014 годзе поспеху дамогся «Партызан», праз год — «Беркут», а ў 2016 і 2017 гадах перамагалі «Грыфоны» з Цэнтральнага раёна. Нагадаем, што турнір «Залатая шайба» ў Беларусі адроджаны па ініцыятыве кіраўніка дзяржавы ў 1997 годзе. У дывізіёне А выступаюць каманды раёнаў і гарадоў з крытымі каткамі, а ў дывізіёне В спаборнічаюць калектывы, дзе такіх збудаванняў няма.

Арганізатарамі спаборніцтваў выступаюць Міністэрства адукацыі, Міністэрства спорту і турызму, БРСМ, Федэрацыя хакея Беларусі, Рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне «Прэзідэнцкі спартыўны клуб» і грамадскае аб'яднанне «Дзіцяча-юнацкі клуб па хакеі «Залатая шайба».

Прэзідэнт Беларусі, прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам, арганізатарам і гасцям рэспубліканскіх фінальных спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па хакеі «Залатая шайба», паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Пас у будучыню

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.