Вы тут

Прайшло пасяджэнне Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь»


Вынікі ўдзелу ў выбарах у мясцовыя Саветы 28-га склікання, асноўныя вектары работы на два наступныя гады, выхад на новы ўзровень у міжнародным супрацоўніцтве, развіццё сістэмы грамадскіх прыёмных і іншых сучасных формаў работы з насельніцтвам — гэтыя тэмы былі ў цэнтры ўвагі на пасяджэнні Рэспубліканскага Савета РГА «Белая Русь».


17 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі праходзіла першае пасля трэцяга З'езда пасяджэнне Рэспубліканскага савета грамадскага аб'яднання «Белая Русь», на якое з усёй краіны прыбылі 120 удзельнікаў.

Адкрываючы пасяджэнне, старшыня аб'яднання Генадзь Давыдзька адзначыў, што тыя, хто сабраўся ў зале, — гэта перш за ўсё сябры. І гэта задало тон адкрытаму і шчыраму абмеркаванню стратэгічных пытанняў арганізацыі.

Вынікі ўдзелу членаў «Белай Русі» ў кампаніі па выбарах у мясцовыя Саветы, якая прайшла нядаўна, можна назваць уражальнымі: 6563 прадстаўнікі грамадскага аб'яднання сталі дэпутатамі ўсіх узроўняў, амаль 60 тысяч членаў арганізацыі прынялі ўдзел ва ўсіх этапах выбарчай кампаніі. Гэтым людзям старшыня падзякаваў асобна: «Удзел аб'яднання ў гэтай кампаніі пацвердзіў прафесіяналізм «Белай Русі».

Кіраўнік арганізацыі адзначыў, што напрацоўка вопыту «Белай Русі» ў выбарчых кампаніях вядзецца пастаянна. «Члены нашай арганізацыі абавязаны прысутнічаць у дэлегацыях ад Рэспублікі Беларусь, якія ажыццяўляюць назіранне за выбарамі ў іншых краінах», — сказаў Генадзь Давыдзька.

Галоўнае ў рабоце дэпутата — сувязь са сваімі выбаршчыкамі, дапамога ў вырашэнні іх праблем. Таму асаблівая ўвага на пасяджэнні савета была ўдзелена арганізацыі тэматычных прыёмаў грамадзян. Такія прыёмы «Белая Русь» плануе праводзіць на працягу кожнага месяца ва ўсіх рэгіёнах. Да вырашэння пытанняў, з якімі звяртаюцца людзі, аб'яднанне будзе падключаць прадстаўнікоў заканадаўчай і выканаўчай уладаў, навукоўцаў, грамадскасць. «Белая Русь» мае намер маніторыць сітуацыю ў кожным рэгіёне, каб разумець, дзе якая праблема стаіць найбольш востра, і рабіць усё магчымае, каб садзейнічаць яе аператыўнаму вырашэнню. «Давер людзей — наш галоўны рэсурс. На разуменні гэтага будуецца вялікая сістэмная работа. І мы будзем яе працягваць», — падкрэсліў Генадзь Давыдзька.

Асобны акцэнт быў зроблены на міжнародным супрацоўніцтве арганізацыі, яе выхадзе на новы ўзровень, у прыватнасці акрэдытацыі на пляцоўцы ААН, развіцці міжрэгіянальных сувязяў, актывізацыі работы з дыпламатамі. Гэта робіцца з мэтай развіцця народнай дыпламатыі і, як вынік, фарміравання спрыяльнага грамадскага погляду на Беларусь і яе станоўчага іміджу за мяжой.

Аляксандра ДАРАШЭНКА

Загаловак у газеце: «Давер людзей — наш галоўны рэсурс»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.