Вы тут

Магілёў вітае ўдзельнікаў маладзёжнага форуму «М@rt.кантакт»


Амаль тыдзень, па 27 сакавіка, горад будзе жыць тэатральнымі падзеямі любімага фестывалю. У Магілёў прыязджаюць творчыя калектывы 21 тэатра з васьмі краін свету — Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Казахстана, Літвы, Латвіі, Славакіі. За шэсць фестывальных дзён яны пакажуць 22 пастаноўкі.


Цікавай будзе спецыяльная праграма форуму. Пройдуць майстар-класы для маладых акцёраў. У рамках майстэрні маладой рэжысуры выхаванка Генадзя Трасцянецкага Каміля Хусінава на працягу тыдня падрыхтуе з магілёўскімі акцёрамі эскіз спектакля па апавяданні Васіля Быкава «Жоўты пясочак». Штодзённыя прэс-канферэнцыі ў форме творчых сустрэч дадуць магчымасць тэатральным знаўцам, артыстам і гледачам абмяняцца меркаваннямі наконт прагледжаных спектакляў. Адбудзецца круглы стол на тэму «Маладая рэжысура. Праблемы прафесійнай самарэалізацыі», дзе сваімі меркаваннямі падзеляцца прафесіяналы і аматары. На працягу форуму тэатральная моладзь будзе рыхтаваць штодзённы выпуск фестывальнай газеты і падрабязна асвятляць усе звязаныя з форумам падзеі. У Міжнародны дзень тэатра, 27 сакавіка, падчас закрыцця фестывалю будуць названыя спектаклі, якія прэтэндуюць на званне «Падзеі форуму». Прычым свае версіі выкажуць як прафесіяналы, так і маладыя тэатралы. Гледачы таксама могуць паўплываць на працэс. Прадугледжана традыцыйнае галасаванне гледачоў з дапамогай білетаў і кантрамарак.

Нагадаем, што заснавальнікамі фестывалю з'яўляюцца Міністэрства культуры, Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт і Магілёўскі абласны драматычны тэатр.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: У паветры запахла... тэатрам

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.