Вы тут

Пераселяць толькі раз


Летась садзейнічанне ў перасяленні на новае месца жыхарства і працы было аказана 136 сем'ям беспрацоўных. Найбольшая колькасць (61 працэнт) пераехала з вёскі ў вёску, траціна — з горада ў вёску. Яшчэ тры сям'і памянялі вёску на горад і чатыры перабраліся з горада ў горад.


Перасяленне ў асноўным ажыццяўляецца ў межах вобласці — 83 працэнты засталіся пражываць на тэрыторыі свайго рэгіёна. З тых сем'яў, што змянілі вобласць, палова пераехала на Міншчыну.

У складзе пераселеных сем'яў 252 чалавекі, з іх у працаздольным узросце — 176. Астатнія — гэта дзеці да 16 гадоў. Сярэдні ўзрост працаздольных членаў — 31 год.

Сёлета дапамогу ў пераездзе на новае месца жыхарства і працы плануюць аказаць 142 сем'ям: 35 у Віцебскай вобласці, 32 — у Мінскай, 30 — у Магілёўскай, 21 — у Гомельскай, 18 — у Гродзенскай, 6 — у Брэсцкай. Калі ахвотных будзе больш, то іх таксама ўключаць у праграму.

Беспрацоўных перасяляюць у мясцовасць, дзе ёсць вакансіі з выдзяленнем жылля. Даведацца пра іх можна на партале дзяржаўнай службы занятасці насельніцтва ці ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне выканкама. Дапамогу ў перасяленні аказваюць толькі адзін раз.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».