Вы тут

Як захапленне прыносіць карысць на службе


Сяргей Старавойтаў аб гітары марыў з дзяцінства. Але абставіны склаліся так, што ў музычную школу ён не трапіў, затое ў прамым сэнсе «адыграўся» ў юнацтве. На шаснаццацігоддзе мама падарыла гітару, і панеслася... Сваім галоўным дасягненнем Сяргей лічыць выступленне на аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці супрацоўнікаў МУС. Аднак пра ўсё па парадку.


Пасля знакавага падарунка тады яшчэ студэнт Мінскага дзяржаўнага энергакаледжа гітару з рук не выпускаў — рэпеціраваў нярэдка па 10—12 гадзін запар. Затое ўжо праз паўгода іграў упэўнена, выступаў на ўсіх канцэртах і конкурсах у каледжы. «Памятаю, мы з сябрамі напісалі для дзяўчат песню да 8 Сакавіка, яе ўключалі на тэлевізарах у вестыбюлі — гэта быў момант трыумфу», — з усмешкай успамінае Сяргей.

У прыярытэце быў рускі рок, але паступова музычны густ маладога чалавека пачаў трансфармавацца, і на змену модзе прыйшла любоў да класікі: Джо Сатрыяні, Гары Мун, Эндзі Ціманс. Тады ў Сяргея з'явілася і электрагітара. Дастаць яе, дарэчы, было няпроста. Выбару ў параўнанні з сённяшнім амаль не было, сваю «прыгажуню» хлопец заказаў у майстра.

Калі заканчваў энергакаледж, Сяргей нават хацеў паступаць вучыцца далей на артыста. Але лёс распарадзіўся інакш: хлопца прызвалі ў войска, а пасля службы ён ужо вырашыў звязаць сваё жыццё з міліцыяй. Захапленне засталося, бо гэта, як сцвярджае Сяргей, не проста хобі, а ўжо частка душы.

У музыцы Сяргей больш за ўсё цэніць меладычнасць, каб кампазіцыя пасля сябе пакідала ў настроі след. Менавіта такую, пад аўтарствам Гары Мура, ён выбраў для агляду-конкурсу. Адборачны этап праходзіў ва ўсіх абласцях і сталіцы, пераможцы выходзілі ў фінал і прымалі ўдзел у святочным канцэрце, прысвечаным ветэранам унутраных спраў і ўнутраных войскаў.

— Гэта мая самая вялікая творчая перамога і гонар перад самім сабой. Бо выступаць на канцэрце, на якім прысутнічае кіраўніцтва МУС, гонар і ў той жа час вялізная адказнасць, — прызнаецца лейтэнант міліцыі.

На канцэрце Сяргей прадстаўляў Першамайскае РУУС горада Мінска, дзе ён ужо чатыры гады служыць інспектарам крымінальна-выканаўчай інспекцыі. А пачынаў ён сваю кар'еру ў праваахоўных органах са службы ў падраздзяленні, якога ўжо не існуе, — аддзела ўнутраных спраў па ахове Мінскага метрапалітэна, быў міліцыянерам роты ППС, паралельна вучыўся ў Магілёўскім каледжы МУС.

Нягледзячы на тое, што праца адымае шмат часу, Сяргей стараецца знаходзіць яго і на захапленне гітарай, і на сям'ю. Жонка і дзеці толькі падтрымліваюць такое хобі. У пары сын і дачка, якім бацька ў будучыні плануе абавязкова перадаць свае навыкі. Было б жаданне, а з магчымасцямі асвойваць новыя напрамкі ў ХХІ стагоддзі праблем дакладна няма.

Да гэтага часу супрацоўнік міліцыі ўспамінае пра ўзрушальныя эмоцыі, якія яго захапілі на аглядзе-конкурсе, бо там ён упершыню выступіў з духавым аркестрам, які іграў ужывую.

— Для любога выступлення вельмі важна маральна настроіцца і сабрацца, пры гэтым ужо ў працэсе атрымаць сапраўднае задавальненне ад ігры, — гаворыць Сяргей. — Тады гэта перадасца і гледачам...

Дар'я КАСКО

Загаловак у газеце: Сола для гітары з аркестрам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».