Вы тут

У Беларусі склалі рэйтынг самых «кіруючых» імёнаў


Больш за ўсё кіраўнікоў у краіне прыпадае на Аляксандраў. Рэйтынг самых папулярных імёнаў сярод беларускіх топ-менеджараў склаў Альфа-Банк на аснове аналізу дадзеных аб дырэктарах кампаній малога і сярэдняга бізнэсу.


Дарэчы, Аляксандры з вялікім адрывам узначалілі рэйтынг мужчын-кіраўнікоў. Прычым дырэктара і кіраўнікі з такім імем лідзіруюць ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. На другім месцы апынуліся Дзмітрыі , а трэцяе занялі Аляксеі. Сярод беларускіх топ-менеджараў часта сустракаюцца і Уладзіміры, яны на чацвертым месцы. У першую пяцёрку таксама ўвайшлі Сяргеі.

Згодна з інфармацыяй дзяржстатыстыкі, у Беларусі мужчыны ўзначальваюць 90% кампаній. Больш за ўсё іх у вытворчасці, будаўніцтве, транспарце, IT і фінансах, менш – у сферы забаў, грамадскага харчавання, мастацтва і турызму. Па суадносінах мужчын і жанчын сярод топ-менеджараў Беларусь падобная да еўрапейскіх краін. Пры гэтым доля кіраўніц няўхільна расце. Дарэчы, па дадзеных распрацоўшчыка нашага рэйтынга, часцей за ўсё яны носяць імёны Алена і Наталля.

“Малыя і сярэднія прадпрыемствы, як і буйныя, імкнуцца да мужчынскага кіраўніцтва. На кіраўніках-мужчынах часцяком трымаецца бізнэс, ад іх залежыць развіццё кампаніі. Сярод прадпрымальнікаў таксама пераважаюць мужчыны. З большага гэта тлумачыцца яго сацыяльнай роляй і чаканым укладам у сямейны бюджэт. Але мы шмат маем зносін з бізнес-кліентамі і бачым, што беларускія жанчыны – самыя моцныя лідары, здольныя натхняць людзей. Прыход большай колькасці жанчын у топ-менеджмент – толькі пытанне часу”, – адзначыў дырэктар дэпартамента масавага бізнесу Альфа-Банка Аляксандр Бабко.

Сярэдні ўзрост начальніка моцнага полу складае 41 год. І ён на два гады старэйшы за тыповую жанчыну-дырэктара. У той жа час топ-менеджмент імкліва маладзее. У некаторых сферах, асабліва стартапа, з'яўляюцца кіраўнікі, якім няма і 30-ці. “Мы бачым, што ўсё больш маладых людзей прыходзяць у бізнэс і выходзяць на кіруючыя пазіцыі. Яны актыўныя, цвяроза мысляць, сябруюць з новымі тэхналогіямі, гатовыя вучыцца і адкрыты для ўсяго новага. І шмат у чым гэтыя якасці кампенсуе недахоп вопыту ў першыя гады кіравання кампаніяй”, – удакладніў прадстаўнік банка.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.