Вы тут

Падрыхтоўка да Вялікадня. Упрыгожваем яйкі і гатуем залаты куліч


Дэкупаж яек

Вялікае і светлае свята Вялікадня немагчыма ўявіць без велікодных яек. Іх фарбуюць, распісваюць... Але сёння мы раскажам вам аб адным спосабе дэкарыравання яек, які адрозніваецца ад усіх астатніх, — гэта тэхніка дэкупаж. Упрыгожыць такім чынам яйкі зусім проста, справяцца нават дзеці!

Спатрэбіцца: вараныя яйкі (белыя), 2 ч. л. крухмалу, вада, пэндзлік, сурвэткі для дэкупажу, харчовыя фарбавальнікі (залаты, сярэбраны).

Для дэкупажу пажадана выбіраць яйкі белага колеру, каб было лягчэй зафарбоўваць іх паверхню.

Лепш за ўсё падыходзяць папяровыя сурвэткі з дробным малюнкам. Выдаліце з сурвэткі два ніжнія слаі, яны не спатрэбяцца. З каляровага слоя трэба выразаць невялікія малюнкі — нарыхтоўкі кветак. А затым размеркаваць іх па ўсёй паверхні яек, выкарыстоўваючы пэндзлік і ваду. Неабходна разгладзіць усе складачкі.

Прыгатуйце клейстар з крухмалу. У невялікім посудзе змяшайце крухмал і 50 мл вады, награвайце на слабым агні каля адной хвіліны перыядычна памешваючы.

Калі ўсе малюнкі размеркаваны, старанна прамажце клейстарам яйкі і пакіньце іх сушыцца. Крухмал можна замяніць узбітым бялком.

Пасля таго як яйкі высахнуць (прыкладна праз 10—15 хвілін), пакрыйце іх дэкаратыўным слоем. Для гэтага дадайце харчовы фарбавальнік у невялікую колькасць клейстару. Яйкі лепш за ўсё сушыць на рашотцы.


Залаты куліч

Спатрэбіцца: свежыя дрожджы — 25 г; соль — дробка; цукар — 1 шклянка; мука пшанічная — 4 шклянкі; малако — 1 шклянка; смятана — 50 г; масла — 70 г; ванільны цукар — 5 г; яйкі — 2 шт.; разынкі — 100 г; куркума — 1 ст. л.; для глазуры: бялок яечны — 1 шт., цукровая пудра — 3 ст. л.; кандытарская абсыпка для ўпрыгожвання — 15 г.

Спачатку трэба зрабіць рошчыну. Для гэтага ў цёплым малаку (38—39 градусаў) растварыце дрожджы, соль і цукар. Дадайце дзве-тры сталовыя лыжкі мукі, размяшайце яе і пакіньце ў цяпле на 10—15 хвілін.

Калі рошчына пакрыецца дробнымі бурбалкамі, значыць, яна гатовая. Дадайце растопленае масла, смятану, яйкі, змяшайце. Усыпце частку мукі, куркуму і пачніце замешваць цеста, спачатку лыжкай, потым рукамі на стале. Муку дадавайце па меры неабходнасці. Цеста павінна быць досыць тугім і пластычным. Пакіньце яго ў цяпле пад ручніком на 1,5 гадзіны падыходзіць.

Разынкі заліце кіпенем, пакіньце на 5 хвілін, потым зліце ўсю ваду. Дадайце разынкі, папярэдне абкачаўшы іх у муцэ, у цеста, якое падышло. Падзяліце цеста на 4 часткі. Формачкі прамажце маслам або алеем. Выкладзіце ў іх цеста, яно павінна займаць не больш за траціну формачкі, паколькі расце вельмі добра. Прыбярыце ў цёплую духоўку кулічы на 30—40 хвілін для пад'ёму. Калі цеста будзе амаль нараўне з краем формы, уключыце духоўку на 180 градусаў і выпякайце кулічы 30—40 хвілін да залацістай скарыначкі. Гатовыя кулічы астудзіце ў форме, потым асцярожна выміце.

Для глазуры ўзбіце бялок да ўстойлівых пікаў. Потым увядзіце цукровую пудру, змяшайце глазуру. Можна дадаць пару кропель лімоннага соку. На верх куліча нанясіце глазуру і ўпрыгожце абсыпкай.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Што пісалі беларускія класікі пра самага дарагога чалавека?

Што пісалі беларускія класікі пра самага дарагога чалавека?

Янка Купала дакладна чуў беларускія калыханкі ад сваёй маці, Бянігны Іванаўны, лежачы ў калысцы ў Вязынцы.

Грамадства

Калі злодзей маўчыць, за яго «гавораць» сляды. Выкрыць злачынцу дапаможа трасалогія

Калі злодзей маўчыць, за яго «гавораць» сляды. Выкрыць злачынцу дапаможа трасалогія

Банда рабаўнікоў «трапілася» дзякуючы адбіткам спецыяльнай прылады.

Грамадства

Жыхарка вёскі Мікалаеўка Бялыніцкага раёна Ларыса Клімянок расказала пра трагедыю, якая адбылася з яе сястрой і братамі

Жыхарка вёскі Мікалаеўка Бялыніцкага раёна Ларыса Клімянок расказала пра трагедыю, якая адбылася з яе сястрой і братамі

Экспедыцыю ў Малінаўку арганізаваў навуковы супрацоўнік музея гісторыі Магілёва ветэран пошукавага руху Пётр Хаванскі.

Грамадства

Шматдзетная маці з Полацка расследуе складаныя крымінальныя справы

Шматдзетная маці з Полацка расследуе складаныя крымінальныя справы

Наталля Івашчанка, якая служыць у Полацкім міжраённым аддзеле Следчага камітэта, выхоўвае траіх дзяцей.