Вы тут

Беларусы перажываюць гора ў сувязі з трагедыяй у Кемераве


Беларусы разам з расійскім народам перажываюць гора ў сувязі з трагедыяй у Кемераве. Пра гэта заявіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталля Качанава, наведваючы пасольства Расіі ў Мінску, каб ушанаваць памяць аб загінулых у выніку трагедыі: «Расіяне — наш братэрскі народ. Страшная трагедыя, якая змяніла лёсы жыхароў Кемерава, адгукнулася несціханым болем у сэрцах нашага народа. Мы сёння ў гэтым страшным горы разам з расіянамі, мы смуткуем», — сказала Наталля Качанава.


Па даручэнні кіраўніка дзяржавы ў Беларусі ў знак смутку і салідарнасці з Расіяй, дзе 28 сакавіка абвясцілі нацыянальную жалобу ў сувязі з трагедыяй у Кемераве, прыспушчаны дзяржсцягі і адменены забаўляльныя праграмы ў тэлеэфіры. «Беларускі і расійскі народы — гэта самыя сяброўскія людзі. І ў бядзе, і ў радасці — мы разам», — адзначыла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта. Наталля Качанава прызналася, што цалкам перадаць свае пачуцці проста немагчыма. «Пра гэта цяжка казаць, пра гэта цяжка маўчаць. Я ўпэўнена, што ў кожнай беларускай сям'і думаюць аб той страшнай трагедыі, якая здарылася ў блізкай нам краіне, Расіі. Вядома, мы разумеем, што знайсці словы суцяшэння для родных і блізкіх проста немагчыма, але калі мы разам, гэта гора пераносіцца лягчэй», — перакананая яна.

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: З болем у сэрцы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».