Вы тут

Генеральная прыборка


Пытаннi навядзення парадку на зямлi i добраўпарадкавання абмеркавалi на сумесным пасяджэннi прэзiдыума Вiцебскага абласнога Савета дэпутатаў i аблвыканкама.


Непераможная раслiна?

Сярод iншых была агучана i тэма «з барадой» — барацьба з баршчэўнiкам. У паўночнай вобласцi краiны ён расце на плошчы ў 2,2 тысячы гектараў. I гэта — тры чвэрцi ад усiх плошчаў у рэспублiцы.

Старшыня Вiцебскага аблвыканкама Мiкалай Шарснёў запатрабаваў больш актыўна ачышчаць зямлю ад iнвазiйнай раслiны i пацiкавiўся: няўжо ў вынiку штогадовай барацьбы нельга канчаткова вырашыць гэтае пытанне? I цi могуць навукоўцы падказаць спосаб?.. А калi ўжо рабiць нешта сёлета, то трэба ажыццяўляць усё своечасова. У прыватнасцi, у лiку iншага набыць загадзя хiмiкаты i распланаваць: хто канкрэтна i дзе будзе знiшчаць раслiну.

Старшыня Вiцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзiмiр Цярэнцьеў канстатаваў, што там, дзе сур'ёзна бяруцца за гэту справу, усё атрымлiваецца. I прывёў у прыклад добры вопыт, напрацаваны ў Воранаўскiм сельсавеце Вiцебскага раёна, дзе ў КУПе ёсць усё неабходнае для знiшчэння шкоднай раслiны. Гэтае прадпрыемства яшчэ i iншым дапамагае ачышчаць зямлю ад баршчэўнiку.

Намеснiк мiнiстра прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Корбут таксама ўступiў у дыскусiю, паабяцаўшы падтрымку ўладам Вiцебшчыны, — улiчваючы маштабы распаўсюджання «зялёнага ворага»...

Да майскiх...

Пра тое, што ў навядзеннi парадку на зямлi не павiнна быць «праколаў» нават у дробязях, не раз гаварылi на пасяджэннi. Гучала крытыка з нагоды несанкцыянаваных звалак, якiя з'яўляюцца там, дзе не заключаюцца дагаворы на вываз смецця. У прыватнасцi, на тэрыторыi гаражных кааператываў i дачных таварыстваў. I такiх фактаў на Вiцебшчыне больш за 110... У Прыдзвiннi наогул трэба актывiзаваць збор i сарцiроўку другасных матэрыяльных рэсурсаў. Губернатар запатрабаваў больш цеснай каардынацыi i ў пытаннi зносу старых безгаспадарных забудоў. Каб не было «ў сямi нянек дзiця без вока»...

Але, як той казаў, не ўсё так сумна. Чысцiню навялi ў лесе — на плошчы ў 600 гектараў, уцягнулi ў гаспадарчы абарот каля 1,2 тысячы га зямлi.

У цэлым «генеральную прыборку» на Вiцебшчыне запланавана завяршыць да наступлення майскiх свят.

Захаваць чысцiню азёр

На Вiцебшчыне не забываюць, што гэта азёрны край.

Вялiкая ўвага будзе ўдзяляцца i таму, каб сцёкавыя воды наносiлi мiнiмальную шкоду. I зроблена ўжо нямала. Напрыклад, за кошт сродкаў Мiжнароднага банка рэканструкцыi i развiцця пабудаваныя сеткi каналiзацыi i новыя ачышчальныя збудаваннi ў Верхнядзвiнску i Глыбокiм. Вядзецца будаўнiцтва ачышчальных збудаванняў прадпрыемства «Вiцебскi футравы камбiнат». Праведзены рамонт i рэканструкцыя 40 аб'ектаў сельскагаспадарчых арганiзацый у 14 раёнах вобласцi. У лiку iншага запланавана ўзвядзенне ачышчальных збудаванняў у Мёрах i аграгарадку Падсвiлле Глыбоцкага раёна, «перакiдванне» сцёкавых вод гарадскога пасёлка Копысь на ачышчальныя збудаваннi Оршы i iншае.

Аляксандр ПУКШАНСКI

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».