Вы тут

Былым Гродзенскім піўзаводам зацікавіліся інвестары


Аб гэтым паведаміў падчас прэс-канферэнцыі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў.


Ён адзначыў, што гістарычны будынак, які знаходзіцца ў цэнтры Гродна, пераходзіў з рук у рукі да розных інвестараў. Год таму па рашэнні эканамічнага суда ён быў вернуты ў камунальную ўласнасць горада, а літаральна праз некалькі месяцаў тут адбыўся пажар, які пашкодзіў значную частку аб’екта.

— Зараз вядуцца перагаворы з шэрагам інвестараў, якім пастаўлены пэўныя ўмовы па аднаўленні выгляду завода, — адзначыў Краўцоў. — Спадзяёмся, што яны зацікавяцца гэтым аб’ектам, які знаходзіцца ў прыгожым месцы на беразе Нёмана, і напоўняць яго новым, цікавым зместам.

Нагадаем, што будынак быў некалі палацам і належаў роду Сапегаў і Агінскіх. У другой палове 19 стагоддзя аўстрыйскі купец заснаваў тут броварню. Традыцыі былі працягнуты і ў савецкі час, але завод не вытрымаў канкурэнцыі і 10 гадоў таму яго закрылі. Аб’ект некалькі разоў выстаўлялі на аўкцыён і толькі праз пяць гадоў яго прадалі. Але  пэўных вынікаў гэта не прынесла.

Маргарыта УШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?