Вы тут

Выйшла ў абарачэнне паштовая марка з серыі «Птушкі года»


Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь 27 сакавіка выпусціла ў абарачэнне паштовую марку з серыі «Птушкі года». Ёй, гэтай птушкай, сёлета абраны чорнагаловы шчыгол, распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі краіны.


Гняздзіцца ён на ўзлесках, у парках і садах, дачных пасёлках. Зімой, да красавіка, трымаецца чарод, якія ў красавіку разбіваюцца на асобныя пары. Колькасць чорнагаловага шчыгла ў краіне стабільная — 180—200 тысяч пар.

Марка падрыхтавана пры садзейнічанні грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны». Мастак Аляксандр Міцянін, дызайн Марыны Віткоўскай.

У дзень выпуску маркі ў аддзяленні сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) адбылося спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Птушцы года прысвячаецца...

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?