Вы тут

Кар'ерны форум арганізуе 3 красавіка БДУ


Кар'ерны форум арганізуе 3 красавіка БДУ. У аснову канцэпцыі мерапрыемства пакладзена ідэя мадэлі «Універсітэта 3.0.»: удасканаленне ўзаемадзеяння ВНУ з заказчыкамі кадраў і ўмацаванне сувязяў паміж універсітэтамі і прадпрыемствамі.


Фота: vk.com/cf_bsu2018

— Асноўная задача «Кар'ернага форуму БДУ — 2018» заключаецца ў гарманізацыі сувязяў і наладжванні ўзаемадзеяння ў ланцужку «работадаўца—універсітэт—студэнт». Мы адкрытыя да прапаноў ад заказчыкаў і студэнтаў па ўдасканаленні сістэмы працаўладкавання маладых спецыялістаў, — падкрэслівае начальнік упраўлення кадраў Белдзяржуніверсітэта Наталля НЯПЕЎНАЯ. — Форум стане той пляцоўкай, дзе кожны зможа агучыць не толькі свой пункт гледжання на арганізацыю супрацоўніцтва, але і заявіць пра ўласныя мэты, інтарэсы і патрэбы.

Праграма секцыі для студэнтаў уключае мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне навыкаў самапрэзентацыі, праходжання гутаркі, складання рэзюмэ. Ім будзе прапанавана наведаць майстар-класы па развіцці асобасных якасцяў, прайсці экспрэс-інтэрв'ю з работадаўцамі і атрымаць рэкамендацыі па пошуку работы. У рамках форуму разгорнецца традыцыйны «Кірмаш вакансій» з удзелам больш як 30 айчынных і міжнародных кампаній. Наведаць яго змогуць студэнты любой ВНУ.

Упершыню будзе арганізаваны конкурс «Відэарэзюмэ». Гэта ўнікальная магчымасць для моладзі асвоіць тэхніку складання сучаснага рэзюмэ. Усе зарэгістраваныя студэнты змогуць на працягу двух дзён прайсці навучанне па складанні прэзентацыйнага роліка.

Найлепшыя «візітоўкі» будуць прадэманстраваныя на форуме падчас адкрытага паказу. Акрамя таго, рэзюмэ ўсіх удзельнікаў конкурсу ацэняць эксперты, што дазволіць студэнтам у далейшым выкарыстоўваць свае відэапрэзентацыі пры працаўладкаванні. Таксама ў рамках фіналу выступяць псіхолагі-практыкі і спецыялісты па аратарскім майстэрстве і невербальнай камунікацыі.

Удзельнікамі секцыі «Кампаніі» стануць прадстаўнікі БДУ і кіраўнікі арганізацый. Яны падзеляцца эфектыўным досведам узаемадзеяння ў вырашэнні пытанняў працаўладкавання маладых спецыялістаў. Працягнецца тэма на панэльнай дыскусіі, дзе будуць агучаны веды, навыкі і ўменні выпускніка, запатрабаваныя сучаснай эканомікай. Кампаніі прапануюць сваё бачанне таго, якіх спецыялістаў чакае рынак працы. Таксама патэнцыйным работадаўцам прэзентуюць «Электронную базу рэзюмэ выпускнікоў БДУ», дзе сабраны звесткі аб старшакурсніках усіх факультэтаў універсітэта.

Упершыню на форуме будзе арганізавана секцыя каардынатараў БДУ. Яна накіраваная на ўдасканаленне работы падраздзяленняў універсітэта па працаўладкаванні студэнтаў і ўзаемадзеянні з работадаўцамі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Перспектывы для выпускнікоў і работадаўцаў

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.