Вы тут

Раім схадзіць


Лекцыя пра Біблію Скарыны, канцэрт групы «Без Білета», выставы «Тэатр. Inside» і «Вясна, кветкі і пацалункі або вясновая ліхаманка» — афіша «Звязды» з 2 па 8 красавіка.


Лекцыя «Біблія Скарыны: паспяховы стартап XVI стагоддзя»

Фота рhotosight.ru.

Дзе: бізнес-клуб IMAGURU (вул. Фабрыцыуса, 4)

Калі: 4 красавіка, 19:00

Колькі каштуе: бясплатна, неабходна рэгістрацыя

Гідам для аматараў літаратуры на гэты раз стане культуролаг, скарыназнаўца, намеснiк дырэктара Нацыянальнай бiблiятэкi па навуковай працы i выдавецкай дзейнасцi Алесь Суша. Гаворка пойдзе пра Біблію Скарыны як самы паспяховы стартап XVI стагоддзя. 

Лекцыя праводзіцца ў рамках праекту «БелЛіт: мабільны гід» пры падтрымцы мабільнай бібліятэкі МТС.


Канцэрт групы «Без Білета»

Дзе: Prime Hall (пр-т Пераможцаў, 65)

Калі: 6 красавіка, 19:00

Колькі каштуе: ад 40 р.

6 красавіка на сцэне Prime Hall група прэзентуе свой новы альбом «Маяк». У яго ўвайшлі 10 песень, напісаныя летам 2017 года ў «творчай лабараторыі» «Без Білета». У пошуках новых рашэнняў музыканты пасяліліся ў загараднай хаце ля возера, цалкам прысвяціўшы сябе творчасці.


Выстава «Беларускі буквар: 400 гадоў гісторыі»

Дзе: музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пр-т Незалежнасці, 116)

Калі: па 20 красавіка, 10:00-19:00

Колькі каштуе: па чытацкім білеце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі — бясплатна, па пропуску разавага наведвання — 1 р.

На выставе дэманструюцца знакамітыя буквары і азбукі XVI–ХХІ стагоддзяў: розныя па складзе, графіцы, мастацкім аздабленні, педагагічных прыёмах навучання чытанню і пісьму.

Сярод экспанатаў прадстаўлены адны з самых старажытных айчынных кніг для навучання. Сярод іх — і знакамітыя буквары з праваслаўных манастыроў, і малавядомыя выданні для ўніятаў і старавераў. 

Асаблівую цікавасць прадстаўляюць беларускія падручнікі для навучання чытанню пачатку ХХ стагоддзя: беларускія лемантары і чытанкі Каруся Каганца, Цёткі (Алаізы Пашкевіч), Якуба Коласа, Вацлава Ластоўскага, Янкі Станкевіча, Леанілы Гарэцкай і інш. Шмат нечаканага кожны наведвальнік можа знайсці ў беларускіх савецкіх букварах перыяду ліквідацыі непісьменнасці, у заходнебеларускіх букварах, выданнях беларускай дыяспары за мяжой.


Выстава «Тэатр. Inside»

Фота nemiga.info.

Дзе: галерэя «Універсітэт культуры» (пл. Кастрычніцкая, 1)

Калі: па 15 красавіка, 10:00-20:00

Колькі каштуе: удакладняць у касе

У экспазіцыі, прымеркаванай да Міжнароднага дня тэатра, які адзначаецца 27 сакавіка, прадстаўлены эскізы касцюмаў і дэкарацый, сцэнічныя ўборы, афішы і постэры, тэатральная бутафорыя і фатаграфіі.

Гледачы ўбачаць серыю эскізаў і касцюмаў да опер «Аіда» і «Набука» Джузэпе Вердзі, балетаў «Каханне і Смерць» Полада Бюльбюль аглы і «Санеты» на музыку Піцера Уорлака і Ральфа Воана-Уільямса і інш.

У асобнай зале будзе прадстаўлена яркая візуальная інфармацыя пра спектаклі Вялікага тэатра Беларусі, якія былі ўдастоены высокіх дзяржаўных узнагарод: оперы «Сівая легенда» Дзмітрыя Смольскага і «Царская нявеста» Мікалая Рымскага-Корсакава, балеты «Вітаўт» Вячаслава Кузняцова і «Маленькі прынц» Яўгена Глебава.


Выстава «Вясна, кветкі і пацалункі або вясновая ліхаманка»

Дзе: НЦСМ на Някрасава (вул. Някрасава, 3)

Калі: па 21 красавіка

Колькі каштуе: 3 р., школьнікі, студэнты дзённай формы навучання і члены творчых саюзаў (пры прад'яўленні пасведчання) — 2 р., пенсіянеры і дзеці да 5 гадоў — бясплатна

Якая ж вясна без рамантычных пачуццяў, спатканняў і пацалункаў? Менавіта ўвесну здараюцца самыя яркія і незабыўныя сустрэчы, адраджаюцца пачуцці. Каму, як ні мастаку, роўна як і паэту, музыканту, рэжысёру, харэографу, выразнымі сродкамі мастацтва дадзена перадаць невымоўнае.

Прадстаўленыя на выставе аўтары, сярод якіх Васіль Касцючэнка, Уладзімір Кожух, Аляксандр Ксяндзоў, Руслан Вашкевіч, Антаніна Слабодчыкава, Ганна Сілівончык, у сваёй творчасці даследуюць гэтую вобласць.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».