Вы тут

Новыя правілы экспрэс-дастаўкі


Уводзяцца ў Кітаі з пачатку мая.


У Кітаі будуць уведзены новыя правілы, закліканыя актывізаваць развіццё хуткарослага сектара экспрэс-дастаўкі, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

У адпаведнасці з указам, падпісаным прэм'ерам Дзяржсавета КНР Лі Кэцянам, першыя ў краіне спецыяльныя правілы, якія рэгулююць сектар экспрэс-дастаўкі, уступаюць у дзеянне з 1 мая. Новыя правілы паслужаць нарматыўнай базай для упарадкавання аперацый кур'ерскіх кампаній і абароны інтарэсаў спажыўцоў. Правілы таксама накіраваны на рашэнне шэрагу актуальных праблем у сектары, уключаючы забеспячэнне бяспекі асабістай інфармацыі спажыўцоў і скарачэнне адходаў ад ўпаковачных матэрыялаў. 

Кітай чатыры гады запар лідзіруе ў свеце па аб'ёме здзелак у сектары экспрэс-дастаўкі, сярэднегадавы рост якой у краіне на працягу мінулых дзесяці гадоў складаў 42 працэнта. Звыш паловы аперацый экспрэс-дастаўкі ў свеце здзяйсняліся кітайскімі кампаніямі. У 2017 годзе аб'ём здзелак у сектары экспрэс-дастаўкі Кітая дасягнуў 495 млрд юаняў (каля 80 млрд долараў). 

Новыя правілы таксама заахвочваюць гульцоў сектара запускаць транснацыянальныя паслугі экспрэс-дастаўкі і актыўна пашыраць сваю прысутнасць на замежных рынках. "Правілы дапамогуць Кітаю ў фарміраванні сеткі экспрэс-дастаўкі, злучанай са знешнім светам, і дазволяць стымуляваць развіццё глабальнай лагістычнай сістэмы", - перакананы супрацоўнік Цэнтра па вывучэнні праблем развіцця пры Дзяржсавеце КНР Вэй Цзіган.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.