Вы тут

У Вілейцы арыгінальна распісваюць велікодныя яйкі


Велікоднае свята нашы продкі заўсёды імкнуліся зрабіць яркім і прыгожым. Беларусы фарбавалі яйкі не толькі цыбульнай шалупінай, але размалёўвалі іх і традыцыйнымі ўзорамі: арнаментамі, расліннымі сімваламі, выявамі птушак і жывёл.


У традыцыі беларусаў на Пасху рабіць як крашанкі, так і пісанкі. Крашанкі — гэта цалкам афарбаваныя ў адзін колер яйкі. Пра пісанкі — яйкі, распісаныя ўзорамі, але не такія папулярныя, — з цягам часу ў многіх месцах забыліся. Але ў Вілейскім «Музеі яйка» пра гэта памятаюць. Музей з'яўляецца першым у сваім родзе ў краіне, у ім сабрана самая вялікая калекцыя велікодных яек, тут вучаць традыцыйнай тэхніцы малявання.

— Распісваць велікодныя яйкі не так складана, — кажа Алена Кісялёва, майстар па роспісе. — У якасці асноўнага пэндзля — пісачок, зроблены з меднага дроту або іголкі, ды расплаўлены воск. Тэхналогія ўпрыгожвання яек простая: воск наносіцца крапінкамі і рыскамі, робіцца ўзор і яйка фарбуецца ў адпаведны колер.

— Мы творым з белага ліста, дакладней, з белага яйка, — гаворыць Алена Кісялёва. — І таму кожнае яйка атрымліваецца непаўторным. Як непаўторны твор любога мастака.

Ганна ЗАНКАВІЧ, фота аўтара

Загаловак у газеце: Велікодныя яйкі. Роспіс па-вілейску

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Цяльцам не варта расслабляцца.

Адукацыя

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.