Вы тут

Для алергікаў распрацавалі карту пылку


На рэсурсе Яндэкс.Надвор'е з'явілася карта, якая наглядна паказвае канцэнтрацыю пылку ў паветры. З яе дапамогай можна даведацца, дзе, калі і наколькі інтэнсіўна будуць цвісці расліны, якія выклікаюць алергію. Карта паведамляе пра 15 самых распаўсюджаных алергенаў і ахоплівае Мінскую, Віцебскую, Магілёўскую і Гомельскую вобласці, а таксама асобныя рэгіёны Расіі, Украіны, Казахстана і іншых краін.


У Беларусі сезон алергіі пачынаецца звычайна ў красавіку: нізкая канцэнтрацыя пылку алешыны, бярозы і арэшніку будзе назірацца ў паветры з сярэдзіны красавіка, а бліжэй да мая зацвітуць вярба, сасна і вяз. Але з году ў год расліны не цвітуць строга па календары, таму ўніверсальныя табліцы не заўсёды дапамогуць алергіку. Яндэкс.Надвор'е паказвае прагноз канцэнтрацыі кожнага алергена на сем сутак наперад. Для гэтага выкарыстоўваюцца даныя, якія ўлічваюць штодзённыя пробы паветра, залежнасць фаз красавання ад тэмпературы, а таксама ўплыў ападкаў і ветру. Вывучыўшы гэты прагноз, можна загадзя пачаць прымаць прэпараты, каб падрыхтавацца да сезона. Карты пылку разам з картамі тэмпературы, ціску і ветру даступныя для камп'ютараў і мабільных прылад.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.