Вы тут

Лясгасы Брэсцкай вобласці прыступілі да нарыхтоўкі бярозавіку


Лясгасы Брэсцкай вобласці прыступілі да нарыхтоўкі бярозавіку. Як паведаміла інжынер вытворчага аддзела Брэсцкага лясгаса Дар'я ХАЙКО, пункты нарыхтоўкі разгарнулі ўсе дзевяць лясніцтваў. Іх супрацоўнікі будуць адгружаць свежы напой арганізацыям-нарыхтоўшчыкам, а таксама прадаваць насельніцтву. Кошт бярозавага соку для тых, хто прыедзе на дзялянку, складае сёлета 16 капеек за літр.


На сезон названаму лясгасу запланавана сабраць 450 тон напою з бяроз, гэта прыкладна на ўзроўні мінулага года. «Але ўсё будзе залежаць ад прыроды, — адзначыла Дар'я Хайко. — Летась зборам соку мы займаліся прыкладна месяц, колькі давядзецца сёлета — невядома. Цяпло можа стаць перашкодай».

У цэлым на Брэстчыне запланавана атрымаць сем тысяч тон карыснай прадукцыі, як паведамілі ў абласным лесагаспадарчым аб'яднанні. Лунінецкі, Ганцавіцкі і Івацэвіцкі лясгасы маюць намер адпраўляць сок на экспарт. Дарэчы, летась літоўцы вельмі ахвотна куплялі беларускі бярозавік.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Сок пайшоў

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».