Вы тут

10 красавіка газета «Знамя юности» святкуе свой 80-гадовы юбілей


Толькі ўявіце сабе, што першы нумар пад назвай «Сталінская моладзь» пабачыў свет яшчэ ў 1938 годзе! Уласна «Знаменем юности» выданне стала называцца ў 1956 годзе.


А сёння гэта — 24-палосны штотыднёвік, які выходзіць па чацвяргах тыражом каля 40 тысяч экзэмпляраў. Газета, як і раней, піша пра моладзь, адукацыю, працаўладкаванне, прафарыентацыю.

«Знамя юности» актыўна падтрымлівае маладых аўтараў. Пры выданні працуе клуб журналістаў-пачаткоўцаў «Равеснік», дзе школьнікі спасцігаюць азы прафесіі на майстар-класах карэспандэнтаў газеты. Многія выпускнікі клуба становяцца студэнтамі Інстытута журналістыкі БДУ.

«Чырвонка. Чырвоная змена» на правах старэйшай маладзёжкі краіны шчыра віншуе калег з іх юбілеем і зычыць новых творчых поспехаў і такога ж запалу, як і дагэтуль!

Загаловак у газеце: «Знамёнка» — вечна маладая

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?