Вы тут

Кляшчоў сёлета стала менш


З надыходам цяпла актывізаваліся крывасмокі нашых лясоў і палёў — кляшчы. У сакавіку на Брэстчыне зафіксавана 14 выпадкаў укусаў, шасцёра сярод пацярпелых — дзеці. Кляшчы кусалі людзей у Брэсцкім, Іванаўскім, Кобрынскім, Маларыцкім, Пінскім, Пружанскім раёнах.


Гэта здаралася як у лесе, так і на прыватных падворках, а таксама пры выгуле сабак. На дзяцей крывасмокі ў асноўным нападалі, калі тыя гулялі з хатнімі жывёламі. Але прыведзеныя ўрачом-энтамолагам абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ларысай ЯРАЦ лічбы нашмат меншыя, чым былі ў гэты час летась. У мінулым годзе за першы квартал пацярпела 73 чалавекі, з іх 28 дзяцей. Значыць, сакавіцкія маразы паўплывалі на папуляцыю насякомага.

Пра гэта сведчаць і вынікі даследавання, якое правялі спецыялісты на так званым клешчавым стацыянары Чырвоны Двор пад Брэстам. У пачатку месяца там не знайшлі ніводнага насякомага на ўмоўную адзінку адлегласці — флагакіламетр, у сярэдзіне месяца заўважана 11 экзэмпляраў, у канцы месяца — 8 кляшчоў. Летась паказчыкі колькасці былі такія: 6, 59 і 40 экзэмпляраў.

— Кляшчоў паменшала, але страчваць пільнасць з гэтай нагоды нельга, — папярэджвае начальнік аддзела эпідэміялогіі названага цэнтра Алена ПАДУШКІНА. —
У паловы крывасмокаў, якія былі абследаваныя лабараторыяй, знойдзены ўзбуджальнікі лайм-барэліёзу. Таму трэба выконваць неабходныя меры бяспекі, клапаціцца пра шчыльнае адзенне, асабліва пры наведванні лесу.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.