Вы тут

Мяса-малочную сферу абмеркавалі на нарадзе з удзелам Прэзідэнта


Эфектыўнасць мяса-малочнай сферы стала адной з ключавых тэм семінара-нарады з удзелам Прэзідэнта аб развіцці сяла і аграпрамысловай сферы. Па яго выніках Міхаіл Русы, намеснік прэм'ер-міністра, пракаментаваў зробленыя кіраўніком дзяржавы заўвагі.


Па словах віцэ-прэм'ера, у Беларусі ўжо створана добрая матэрыяльна-тэхнічная база, умовы для пражывання работнікаў гаспадарак, для вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі, якая выпускаецца і карыстаецца попытам на рынку. «Але сёння ўжо іншыя патрабаванні і падыходы. У існуючым тэхналагічным ланцужку сусветных рынкаў патрэбна канкурэнтаздольная прадукцыя з высокім маржынальным коштам», — падкрэсліў ён.

Адсюль і пытанне: як варта працаваць з малочнатаварнымі кампаніямі, якім чынам атрымаць найбольшы прыбытак? «Навука паказвае, што менавіта ланцужок «вырабіў — перапрацаваў — рэалізаваў» — гэта самы эфектыўны шлях эканамічнай устойлівасці. А гэта ў сваім родзе агракамбінаты, холдынгі. Таму і стаіць пытанне, што трэба ствараць новыя вертыкальна інтэграваныя аб'яднанні», — сказаў Міхаіл Русы.

Асобна Аляксандр Лукашэнка закрануў тэму адказнасці старшынь райвыканкамаў за тое, што асобныя гаспадаркі не могуць выйсці на прыбытковы ўзровень. Намеснік прэм'ер-міністра пацвердзіў, што праблемы тут сапраўды ёсць. Ён падкрэсліў, што ў такім выпадку правільна ставіць задачу для дасягнення такімі гаспадаркамі сярэдняга заробку ў 1000 рублёў. «Праз зарплату мы выходзім на тое, што варта вырабіць, які аб'ём, як прадаць, каб выплаціць патрэбную зарплату», — кажа віцэ-прэм'ер.

Адсюль становіцца неабходным не толькі вырабляць, але і рабіць прадукцыю максімальна рэнтабельнай. Толькі варта ўсё максімальна пралічыць і спланаваць.

Вераніка ПУСТАВІТ

Загаловак у газеце: Стварыць прыбытковыя ланцужкі

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.