Вы тут

Беларускія матулі галасуюць за найлепшы раддом


Напрыканцы красавіка ў Мінск прыязджае славуты доктар-акушэр, навуковец, які змяніў сусветную акушэрскую практыку, Мішэль Адэн. З гэтай нагоды і збіраюцца водгукі жанчын аб сталічных радзільных дамах, дактарах і акушэрках. Па выніках галасавання будуць абраныя тры найлепшыя раддамы. І дзевяць медработнікаў з гэтых устаноў аховы здароўя атрымаюць запрашэнні на сустрэчу з Мішэлем Адэнам з падзякай ад жанчын і дзяцей, народжаных там. Найлепшаму раддому (па меркаванні прагаласаваўшых) будзе прысвоены тытул «Белы бусел». Яго, дарэчы, уручыць сам Мішэль Адэн. Прагаласаваць можна да 15 красавіка. Далучайцеся!


Нагадаем, што 24-25 красавіка Мішэль Адэн выступіць на міжнародным кангрэсе па праблемах рэпрадуктыўнай медыцыны перад дактарамі і кіраўнікамі лячэбных устаноў з усёй Беларусі, наведае радзільныя дамы Мінска і спецыялізаваныя сустрэчы. Гэтыя прафесійныя візіты ў рамках яго прыезду забяспечвае ініцыятыўная група Грамадскага аб'яднання падтрымкі сям'і «Нараджэнне».

26 красавіка Мішэль Адэн правядзе трэніг «Лёгкія роды і нараджэнне здаровага дзіцяці» для ўсіх жадаючых. Ужо заяўлена больш за 230 удзельнікаў з Беларусі, Расіі, Украіны, краін Прыбалтыкі. Сацыяльны праект можна падтрымаць на платформе «Талака».

Надзея ДРЫНДРОЖЫК

Выбар рэдакцыі

Культура

«Меню» для вандроўніка

«Меню» для вандроўніка

У Гродзенскай вобласці турыстычны прадукт становіцца ўсё больш разнастайным.

Сям'я і дэмаграфія

Святаслаў Савіцкі: Сям’я — гэта і агульныя радасці, і агульныя клопаты

Святаслаў Савіцкі: Сям’я — гэта і агульныя радасці, і агульныя клопаты

Галоўны ўрач санаторыя «Беларусачка» у наступным годзе адзначыць паўвекавы юбілей сямейнага жыцця.