Вы тут

Паміж Беларуссю і Кубай можа з'явіцца прамы чартарны рэйс


Новы кубінскі пасол прапаноўвае арганізаваць прамы чартарны рэйс у яго краіну з вылетам з Беларусі. Пра гэта Хуан Вальдэс Фігероа заявіў падчас сустрэч з кіраўнікамі палат беларускага парламента. Яны былі арганізаваны з нагоды пачатку яго дыпламатычнай місіі ў нашай краіне.


Па словах пасла, тры тысячы беларусаў летась наведалі Кубу ў якасці турыстаў, а ўсяго ў краіну ўехала каля пяці мільёнаў тых, хто жадаў адпачыць. Дыпламатычны прадстаўнік мяркуе, што можна павялічыць колькасць гасцей з Беларусі, выбудоўваючы адпаведныя ўмовы. Напрыклад, увесці чартарныя рэйсы з Беларусі на Кубу.

Такая прапанова зацікавіць не толькі беларусаў, але і жыхароў суседніх краін, перакананы ён. «Калі мы створым з «Белавія» чартарныя рэйсы на Кубу, магчыма, паменшым кошт білетаў на пералёт, час, які на яго затрачваецца», — адзначыў пасол на сустрэчы з Уладзімірам Андрэйчанкам, старшынёй Палаты прадстаўнікоў. Такімі краінамі могуць стаць Літва, Латвія, а таксама Польшча і Украіна. Думку пра арганізацыю рэйсаў дыпламат агучыў і старшыні Савета Рэспублікі Міхаілу Мясніковічу, які сказаў, што гэта прапанова будзе вывучана.

На думку Міхаіла Мясніковіча, варта больш актыўна працаваць у сферы фармацэўтыкі, ствараць сумесныя вытворчасці лекавых прэпаратаў.

Вераніка ПУСТАВІТ

Загаловак у газеце: У перспектыве — чартары на Кубу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Каманда «Доктар Хаусс» з Магілёва стала чэмпіёнам Вышэйшай лігі КВЗ-2022

Інтэрв’ю з капітанам каманды «Доктар Хаусс» Паўлам Малахавым.​