Вы тут

Мiнскi «Iнтэграл»: 55 гадоў у касмiчным страi!


Армiя Напалеона падчас яго знакамiтага Егiпецкага паходу налiчвала 30 з невялiкiм тысяч салдат. Армiя Саладзiна ў пераможныя днi над крыжакамi складала таксама каля 30 тысяч воiнаў. Мiрная армiя беларускага «Iнтэграла» ў перыяд свайго iндустрыяльнага ўздыму складала... таксама 30 тысяч чалавек. Сённяшнi наш касмiчны выпуск прысвечаны працаўнiкам гэтага знакамiтага прадпрыемства, без якога немагчыма сабе ўявiць поспехi ў асваеннi Саюзнай дзяржавай касмiчных прастораў. Да таго ж прыемна адзначыць, што сёлета калектыву «Iнтэграла» спаўняецца 55 гадоў. Больш за паўстагоддзя флагман айчыннай электроннай iнжынерыi ўтрымлiваў самыя высокiя пазiцыi ў свеце мiкраэлектронiкi, таксама высокiя гэтыя пазiцыi i сёння.


Сяргей ШВЕДАЎ.

Калi аднаго нобелеўскага лаўрэата па фiзiцы спыталi, у якой менавiта сегмент тэхнiчнага патэнцыялу краiны варта ўкладаць сродкi, каб забяспечыць яе годныя пазiцыi на карце свету, ён коратка адказаў: у элементную базу мiкраэлектронiкi. Вось ужо больш за паўстагоддзя мiкраэлектронiка — адна з тэхнiчных дысцыплiн, якiя развiваюцца найбольш дынамiчна.

Пра дасягненнi i перыпетыi ў гэтай сферы нячаста пiшуць у шырокiх СМI. Але варта толькi на хвiлiну выключыць гэтыя маленькiя рознакаляровыя блiскучыя пласцiнкi з нашага жыцця, як звыклы ход падзей на Зямлi i ва ўжо засвоеным чалавекам космасе спачатку спынiцца, а затым i зусiм паверне назад. Значэнне элементнай базы немагчыма пераацанiць. Менавiта таму 55-гадовы юбiлей з дня стварэння «Iнтэграла» можна лiчыць знамянальнай датай уваходжання Беларусi ў касмiчную элiту планеты, iнжынеры якой спаборнiчаюць у сусветнай гонцы вось ужо больш за паўстагоддзя. Бесперапынная барацьба за перадавыя машыны, за ўладанне самай разумнай iнтэгральнай схемай i самым дасканалым працэсарам iдзе ў шэрагу перадавых краiн, укладваюцца вялiкiя сродкi. Пра найважнейшае значэнне развiцця элементнай базы кажа яшчэ i той факт, што ў сiлу асаблiвай сакрэтнасцi прыбораў, у якiх яна з'яўляецца «iнтэлектам», iнжынеры, якiя яе вырабляюць, нярэдка нават не здагадваюцца пра канкрэтнае яе прызначэнне. Занадта вялiкая цана такiх сакрэтаў — абарона краiны. У канцы 1970-х — пачатку 1980-х iльвiная доля iнтэгральных схем прадпрыемства iшла менавiта на абарону Саюза. Канчалася першае дзесяцiгоддзе, як у свеце з'явiўся першы камерцыйна даступны мiкрапрацэсар пад маркай Intel (ЗША). Наш жа «Iнтэграл» стаў цэнтрам развiцця айчыннай навуковай школы мiкраэлектронiкi, аб'яднаўшы вакол сябе намаганнi Акадэмii навук i вядучых ВНУ ў галiне электронiкi БДУ i БДУIР.

А пачыналася ўсё з асваення ў 1963 годзе вытворчасцi ў краiне першых крэмнiевых дыёдаў, ужо потым пачалiся ўласныя распрацоўкi транзiстараў i iнтэгральных схем. Iнтэграл быў тады самы магутны i паспяховы завод у Саюзе па вытворчасцi паўправаднiковых вырабаў.

I ў гэтым заслуга перш за ўсё кiраўнiцтва прадпрыемства i яго персаналу. Менавiта тут упершыню ў краiне былi самастойна распрацаваны перадавыя бiпалярныя i КМАП-тэхналогii, якiя дазволiлi хутка асвоiць выпуск такiх унiкальных у той час гадзiннiкавых i калькулятарных схем. Менавiта КМАП-тэхналогiя вырабу iнтэгральных схем з выкарыстаннем транзiстараў з малiбдэнавым затворам i сталi адметнасцю гадзiннiкавых схем, якiя былi распрацаваны, i асвоены iх масавы выпуск тут аднымi з першых у свеце нароўнi з Японiяй i ЗША. Тады, у канцы 1970-х, вiзiтнай карткай Беларусi, дзякуючы «Iнтэгралу», сталi электронныя гадзiннiкi «Электронiка» — самы прэстыжны бытавы прыбор у свеце. Гэта можна лiчыць першым вялiкiм дасягненнем у галiне неваеннага прымянення вырабаў айчыннай мiкраэлектронiкi. А ў ваеннай i грамадзянскай касмiчнай тэхнiцы iнжынеры «Iнтэграла» прынялi актыўны ўдзел у частцы стварэння элементнай базы для сiстэм кiравання самай магутнай савецкай мiжкантынентальнай балiстычнай ракеты Р-36M, а таксама для першага савецкага касмiчнага карабля шматразовага выкарыстання «Буран».

Другi паспяховы этап у развiццi прадпрыемства прыйшоўся на канец 1980-х — пачатак 1990-х. Як нi парадаксальна — найцяжэйшы перыяд крушэння СССР, i з прычыны чаго парушэнне ўсёй саюзнай кааперацыi, катастрафiчны спад вытворчасцi прадукцыi ваеннага прызначэння. Закрылiся заводы ў Ерэване, Кiшынёве, Кiеве, iншых гарадах. У Расii захавалi свой патэнцыял толькi Зеленаград i Варонеж. Аднак зачын па развiццi на прадпрыемстве быў настолькi вялiкi, што ў гэты напружаны для галiны час прадпрыемства змагло распрацоўваць да сотнi схем штогод, запатрабаваных на сусветным i расiйскiм рынках. Дзякуючы намаганням кiраўнiцтва «Iнтэграл» своечасова падключыўся да вытворчасцi каляровых тэлевiзараў трэцяга i чацвёртага пакаленняў, якiя выпускалiся мiнскiм «Гарызонтам» i вiцебскiм «Вiцязем». З пачатку запуску гэтых серый схемы на iх ставiлiся вытворчасцi Fillips (дарагiя, а ва ўмовах iнфляцыi 90-х i зусiм непад'ёмныя па кошце). Нашы спецыялiсты на сумесных нарадах вызначылi, якiя з iмпартных схем мы маглi б асвоiць у сябе. Адзначым, што схемы для тэлевiзараў — гэта вельмi складаная тэхнiка. Каля года заняла распрацоўка гэтых вырабаў. У вынiку — каля 30 працэнтаў усёй прадукцыi ўжо складалi схемы для тэлевiзараў. Што дазволiла падтрымаць вытворчасць i вырабiць дааснашчэнне.

Зорны час на касмiчных гадзiннiках «Iнтэграла» прабiў, калi на парадак дня паўстала пытанне пра першы айчынны спадарожнiк. На той час такiя апараты з'явiлiся ў ЗША i Францыi — на змену фотастужцы ўжо прыйшлi факальныя плоскасцi, створаныя на аснове прыбораў з зарадавай сувяззю (электронiка ў чыстым выглядзе). Гэтыя асаблiвыя прыборы дазваляюць здымаць аб'екты, якiя хутка рухаюцца. Можна сабе ўявiць, з якой высокай хуткасцю рухаецца спадарожнiк i якая ступень iнжынернай складанасцi i выдумкi для вырашэння гэтай задачы! Варта адзначыць, што барацьба за ўтаймаванне часу ў астрафiзiцы вядзецца ўжо пяць стагоддзяў — з самага пачатку зараджэння гэтай навукi. Зараз дысцыплiна, дзякуючы якой забяспечваецца касмiчны зрок чалавецтва, называецца звышхуткаснай цвёрдацельнай электронiкай. Галоўнымi параметрамi ў ёй з'яўляюцца час i колер. I абодва гэтыя параметры залежаць ад выключнасцi iнжынерных тэхналогiй. Як найбольш дакладна выставiць крышталi, у якiм парадку размясцiць iх на плоскасцi i г. д. i да т. п.? Над вырашэннем гэтых пытанняў i б'юцца касмiчныя iнжынеры, каб ажыццявiць галоўную задачу навукi — «бачыць i ведаць як мага больш на Зямлi i ў космасе».

Падчас наведвання ААТ «Інтэграл» прэм'ер-міністрам Андрэем КАБЯКОВЫМ.  Тлумачэнні дае генеральны дырэктар прадпрыемства Віталь САЛАДУХА.

Так, у 2003-м «Пеленг» звярнуўся да «Iнтэграла» з заказам на распрацоўку арыгiнальнай факальнай плоскасцi настолькi дакладнай зборкi, каб можна было канкурыраваць з найлепшымi сусветнымi ўзорамi. Такога абсталявання, каб размясцiць з зададзенай дакладнасцю крышталi, у нас на той момант не было. На прадпрыемстве прыдумалi тэхналогiю, спецыяльную аснастку, якiя дазволiлi дасягнуць жаданай дакладнасцi. Затым мы распрацавалi спецыяльны керамiчны корпус для факальнай плоскасцi. Сёння пяць касмiчных апаратаў лётаюць з такiм абсталяваннем. Зараз у кааперацыi з «Раскосмасам» iдзе распрацоўка беларуска-расiйскага спадарожнiка, на якiм шырыня паласы «арлiнага касмiчнага агляду» будзе разагнаная да 50 км, што дазволiць «убачыць» на Зямлi прадметы памерам у некалькi дзясяткаў сантыметраў. А такiя параметры знаходзяцца ўжо на ўзроўнi самых высокiх сусветных стандартаў.

Такiм чынам, у галiне дыстанцыйнага зандзiравання Зямлi Беларусь зараз даганяе перадавыя краiны i, перш за ўсё, ЗША. Каляровасць i высокая ступень выразнасцi малюнка, што вельмi важна для манiторынгу паверхнi i Зямлi, i iншых касмiчных цел, ужо дасягнута на сусветным узроўнi.

У мiрнай армii «Iнтэграла», вядома ж, ёсць свае маршалы i генералы, якiя на працягу дзесяцiгоддзяў вялi айчынную iнжынерную думку да перамог. Прадпрыемства першапачаткова стала кузняй кiраўнiчых кадраў для краiны. Пра арганiзатарскiя таленты намеснiка прэм'ер-мiнiстра Беларусi Уладзiмiра Сямашкi ходзяць легенды. А пачынаў жа ён у 1974 годзе ў якасцi iнжынера-канструктара ў канструктарскiм бюро машынабудавання, дзе прапрацаваў на вядучых канструктарскiх пасадах больш за 20 гадоў. Iмя першага генеральнага дырэктара завода Героя Сацыялiстычнай Працы Пятра Гайдэнкi навечна ўпiсана залатымi лiтарамi ў гiсторыю айчыннай касмiчнай мiкраэлектронiкi. Сённяшнiя кiраўнiкi прадпрыемства Вiталь Саладуха i Сяргей Шведаў — лаўрэаты Дзяржаўнай прэмii за распрацоўку радыяцыйна стойкай элементнай базы i наладжванне яе серыйнай вытворчасцi. Гэтую галiну мiкраэлектронiкi, без якой не абысцiся нiводнаму касмiчнаму апарату, «Iнтэграл» утрымлiвае на высокiм узроўнi вось ужо больш за 40 гадоў.

Iгар САМОЙЛАЎ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.