Вы тут

Юрысты бясплатна пракансультуюць малазабяспечаных і шматдзетных


З 3 красавіка Юрыдычная клініка (Секцыя кансультавання) Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО» ў Мінску пачала аказваць бясплатную кансультацыйную дапамогу асобным катэгорыям грамадзян.


Тут будуць бясплатна кансультаваць па прававых пытаннях беспрацоўных, малазабяспечаных, адзінокіх маці (бацькаў), шматдзетныя сем'і, дзяцей-сірот, інвалідаў усіх груп, удзельнікаў вайны, навучэнцаў.

Кансультантамі Секцыі з'яўляюцца студэнты 3-4 курсаў Міжнароднага ўніверсітэта «МІТСО», якія будуць аказваць паслугі пад кіраўніцтвам выкладчыкаў, у тым ліку юрыстаў-практыкаў.

Секцыя кансультавання спецыялізуецца на грамадзянскім праве, сямейным праве, а таксама пытаннях абароны гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі. Інфармацыйна-прававая дапамога будзе заключацца ў тлумачэнні нормаў права, дачы заключэнняў на аснове фабулы справы кліента і нормаў права (кансультаванне). Але студэнты «МІТСО» не будуць прадстаўляць кліента ў судзе, таксама яны не будуць разглядаць крымінальныя справы.

Кансультаванне кліентаў будзе праводзіцца па аўторках і чацвяргах (за выключэннем тых, якія выпадаюць на выхадныя дні ў сувязі з дзяржаўнымі святамі) з 15.00 да 17.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Казінца, 21, к. 3, аўдыторыя 216.

Прыём будзе весціся толькі па папярэднім запісе, які ажыццяўляецца па тэлефоне (8017) 279-98-90, таксама можна будзе запісацца на кансультацыю, накіраваўшы электронны ліст па адрасе: lеgаlсlіnіс_mіtsо@mаіl.ru.

Святлана БУСЬКО

Загаловак у газеце: Юрыдычная клініка гатова дапамагчы

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.