Вы тут

Праваслаўныя хрысціяне святкуюць Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы


Праваслаўныя вернікі сёння адзначаюць адно з вялікіх дванадзесятых святаў -  Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы.


Слова "дабравешчанне" азначае "добрая, радасная вестка", вестка пра тое, што надыдзе вызваленне чалавечага роду ад граху і смерці.

Дабравешчанне штогод адзначаецца 7 красавіка (па новым стылі), роўна за дзевяць месяцаў да Раства Хрыстова, якое прыпадае на 7 студзеня. З даўніх часоў свята з'яўляецца адным з самых важных і паважаных у праваслаўі. Старажытнае паданне кажа: не было б Благавешчання - не было б і іншых Хрыстовых святаў. На Русі верылі, што ў гэты дзень нават грэшнікаў не катуюць у пекле. Выконваць якую-небудзь працу строга забаранялася, казалі: "У Дабравест птушка гнязда не ўе, дзяўчына касу не пляце". Таксама было прынята выпускаць птушак на волю, "каб яны спявалі на хвалу Божую".

Калі Дабравешчанне здараецца ў Вялікі пост, то пост паслабляецца, а калі ў Вялікдзень, то святкуецца адначасова з Уваскрасеннем Хрыстовым. 

Паводле народных павер'яў, Дабравешчанне азначае прыход вясны, калі сам Гасподзь благаслаўляе зямлю на сяўбу, урадлівасць, гэта значыць на дабрабыт чалавечы.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.