Вы тут

Здзейснены першы званок у фармаце 5G


Здзейснены ў межах супрацоўніцтва кампаній ZTE і China Mobile.


У межах супрацоўніцтва кампаній ZTE і China Mobile была праведзена першая тэлефонная размова па смартфону з падтрымкай мабільнай сувязі пятага пакалення, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

Такім чынам, індустрыя коштам каля аднаго трыльёна юаняў паступова становіцца больш даступнай. "Гэты поспех дазволіў Кітаю зрабіць крок наперад у развіцці тэхналогіі 5G і дапаможа паскорыць працэс камерцыялізацыі гэтай тэхналогіі", - адзначыў Сян Лі, эксперт у галіне тэлекамунікацый і выканаўчы дырэктар прысвечанага тэлекамунікацыям сайта Cctime. Паводле яго слоў, здзейснены тэлефонны званок стаў адным з першых выпадкаў ужывання тэхналогіі ў свеце. Ён быў заснаваны на сістэме end-to-end 5G, якая будзе запушчана ў камерцыйнае выкарыстанне. 

Эксперты адзначаюць, што названы поспех быў дасягнуты на фоне імкненняў Кітая ператварыцца ў піянера на сусветнай тэлекамунікацыйнай арэне. Чакаецца, што КНР ажыццявіць камерцыялізацыю тэхналогіі да 2020 года і стане найбуйнейшым у свеце рынкам па выкарыстанні 5G да 2025-га.

Як вядома, гарады Гуанчжоу і Шэньчжэнь таксама прынялі ўдзел у тэставанні сеткі 5G, заснаванай на стандарце 3GPP R15. Раней у Гуанчжоу была створана першая базавая станцыя. Чакаецца, што камерцыйная сетка будзе ўведзена ў эксплуатацыю ў другой палове 2019 года. Яе выхад у свет залежыць ад развіцця міжнароднага стандарту 5G.

Каментары

Это ж когда у нас появится такое!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.