Вы тут

На старшыню сельсавета завялі крымінальную справу


У дачыненні да старшыні аднаго з сельскіх Саветаў Мсціслаўскага раёна распачата крымінальная справа.


— Службовая асоба абвінавачваецца ў злоўжыванні ўладай і сваімі паўнамоцтвамі, — паведаміў начальнік Крычаўскага міжраённага аддзела ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК па Магілёўскай вобласці Сяргей Азаранка. — Каб стварыць бачнасць актыўнай працы па кантролі за добраўпарадкаваннем населеных пунктаў, старшыня сельвыканкама на працягу 2015—2016 гадоў незаконна прыцягнула да адміністрацыйнай адказнасці 13 чалавек за правапарушэнні, якіх яны не здзяйснялі. Людзі нават і не здагадваліся пра гэта. Кіраўнік не толькі складала фіктыўныя пратаколы, але і сама аплачвала штрафы. Балазе яна накладвала іх у мінімальным памеры — 0,1 базавай велічыні. Псеўдазвесткі ўносіліся ёю ў адзіны дзяржаўны банк даных аб правапарушэннях.

За сваю вынаходлівасць старшыні прыйдзецца адказваць перад законам па частцы 3 артыкула 424 Крымінальнага кодэкса. Ёй пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады і займацца пэўнай дзейнасцю.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Сама сябе... штрафавала

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».