Вы тут

Адкрыта самая далёкая зорка


Яна ў сотні тысяч разоў ярчэйшая, чым Сонца.

Міжнародная група астраномаў адкрыла найбольш аддаленую ад Зямлі адзіночную зорку, размешчаную на адлегласці да 9 млрд светлавых гадоў. Гэтая навіна з'явілася на сайце Жэнеўскага ўніверсітэта.


Адзначаецца, што адкрыццё было зроблена падчас назіранняў пры дапамозе тэлескопа Hubblе дзякуючы «эфекту гравітацыйнай лінзы». Ролю лінзы, якая ўзмацніла святло зоркі і дазволіла ўбачыць яе ў тэлескоп, адыграла скопішча галактык, размешчанае на адлегласці 5 млрд светлавых гадоў ад Зямлі.

Выяўленае свяціла з'яўляецца блакітным звышгігантам, у сотні тысяч разоў больш яркім, чым Сонца. Навукоўцы назвалі яго ІКАР. Як заявіў спецыяліст дэпартамента астраноміі Жэнеўскага ўніверсітэта Антоніа Кава, «назіранне такой рэдкай з'явы, калі яркасць адзіночнай зоркі ўзмацняецца ў тысячы разоў, дало велізарны аб'ём інфармацыі». «Гэта зорка знаходзіцца па меншай меры ў 100 разоў далей, чым самая далёкая з зорак, якую мы маглі вывучаць да гэтага часу. У Жэнеўскім універсітэце падкрэсліваюць, што гэта адкрыццё азначае пачатак новага этапу вывучэння аддаленых адзіночных зорак».

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.