Вы тут

300 кіламетраў за 6 дзён


Пераадолеюць удзельнікі велапрабегу па дарогах Гродзеншчыны і Брэстчыны. А завершыцца цікавая вандроўка ў самым сэрцы Белавежскай пушчы!


Штогадовы велапрабег у падтрымку Мэт устойлівага развіцця #Bіkе4SDGs сёлета пройдзе з 24 па 29 красавіка. Як паведамілі арганізатары, маршрут значна павялічыўся па працягласці і дыстанцыі. Удзельнікі, як і мінулым разам, стартуюць з Гродна і цяпер за 6 дзён павінны пераадолець каля 300 кіламетраў па дарогах Гродзенскай і Брэсцкай абласцей. Фініш адбудзецца ў Белавежскай пушчы.

Сёлета велапрабег прысвяцілі такім важным тэмам, як інклюзія людзей з інваліднасцю, значнасць захавання лясоў, папулярызацыя экалагічнага і інклюзіўнага турызму ды іншым.

Арганізатары прапануюць 29 красавіка усім ахвотным далучыцца да ўдзелу ў велапрабегу па адным з самых старэйшых і прагожых лясоў Еўропы — Белавежскай пушчы. Працягласць дыстанцыі — 21 кіламетр.

Дарэчы, маршрут, як абяцаюць арганізатары, здольныя пераадолець людзі з інваліднасцю і нават дзеці.

Напрыканцы ўдзельнікаў чакаюць канцэрт і выставы праектаў праграмы развіцця ААН і мясцовых рамеснікаў. Удзел у велапрабегу бясплатны. Абавязковая рэгістрацыя па спасылцы. Яна завершыцца 15 красавіка. Колькасць месцаў абмежаваная.

Вольга АНУФРЫЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».