Вы тут

Радаўніца: хто першы прыйдзе на могілкі, атрымае благаславенне


Аўторак на Фаміным тыдні з'яўляецца асаблівым у гадавым крузе памінальных дзён, з якім звязаныя шматлікія табу і прадпісанні.


У народнай традыцыі беларусаў існуе стагоддзямі сфармаваны цыкл пахавальна-памінальных абрадаў. Усяго ў народным рэлігійным календары існуе як мінімум 15 памінальных дзён у годзе. Традыцыйным памінальным днём у славян таксама з'яўляецца любая суботу года.

Радаўніца па сваёй семантыцы і эмацыянальнай афарбоўцы адрозніваецца ад іншых гадавых памінальных дзён. Ужо з самой назвы гэтага дня можна зрабіць такую выснову. Гэты дзень напоўнены не толькі смуткам, але і ціхай радасцю аб тым, што душы памерлых продкаў ачысціліся і трапілі на нябёсы.

Эмацыйная афарбаванасць і абрадавасць гэтага свята асаблівая яшчэ з-за таго, што ён заўсёды прыпадае на другі тыдзень пасля Вялікадня, заўсёды адзначаецца ў аўторак. Велікодны перыяд напоўнены радасцю абнаўлення, нават у храмах з Вялікадня да Сёмухі не кладуць зямных паклонаў.

Другі тыдзень пасля Вялікадня называецца Фаміным, панядзелак — Жывой Радаўніцай, аўторак — Мёртвай Радаўніцай, распавялі культуролагі. Па іх словах, у панядзелак дазвалялася працаваць у агародзе і садзе, а таксама прыбіраць на могілках.

"Святая Радаўніца садоўніца, сады саджае", — казалі ў народзе пра гэты дзень.

Таксама ў панядзелак гаспадыні рыхтавалі святочны абед для заўтрашняга дня. Бо ў народзе лічыцца: хто першым прыйдзе на Радаўніцу на могілкі, прынясе пачастунак продкам, той атрымае ад іх асаблівую падзяку і заступніцтва.

Аўторак на Фаміным тыдні — адзін з галоўных дзён у абрадавым памінальным цыкле хрысціянаў.

Асаблівасці Радаўніцы адлюстраваны ў прыказцы "На Радаўницу з раніцы аруць, у абед плачуць, а ўвечары скачуць".

Раніцай сям'я рабіла свае звычайныя справы, бліжэй да абеду ішла ў храмы, пасля чаго на могілках, дзе паміналі продкаў.

Народныя табу

З-за сакральнасці дня ў народзе існуе вялікая колькасць прадпісанняў, табу, звязаных з наведваннем могілак. Напрыклад, на могілкі не рэкамендавалася хадзіць цяжарным жанчынам, нават на Радаўніцу.

У народзе лічылася абавязковым правілам — выйшаўшы з могілак, памыць рукі.

Таксама беларусы верылі, што на памінальны бацькоўскі дзень можна ўбачыць "прарочы сон ад бацькоў" — трэба было прыйсці да магіл продкаў, пакланіцца тры разы і папрасіць аб прарочым сне.

Яшчэ адным строгім правілам, звязаным з пахавальна-абрадавым цыклам, з'яўляецца ўстаноўка помніка на магіле — яго нельга было ўсталёўваць да года з дня смерці чалавека. Белы вянок клалі на крыж, дзе была пахавана дзяўчына, белы фартух павязвалі на крыж на магіле жанчыны, а белы ручнік — на крыж, усталяваны на магіле мужчыны.

Царква пра Радаўніцу

У храмах на Радаўніцу служаць памінальную літургію і паніхіду, падчас якіх памінаюцца ўсе нябожчыкі праваслаўныя. Асаблівасцю гэтай службы з'яўляецца тое, што да звычайных памінальных малітваў дадаюцца і велікодныя спевы.

У Беларусі Радаўніца адзначаецца як дзяржаўнае свята.

sputnik.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.