Вы тут

У Брэсце камера вядзе трансляцыю з гнязда сакалінай пары


У Брэсце ўсталяваная камера, якая вядзе трансляцыю з гнязда сакалінай пары на шматпавярховіку. Так што зараз у нас ёсць магчымасць назіраць за жыццём сокала-пустальгі анлайн, паведамляе прэс-служба грамадскай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны».


Дарэчы, гэта ўжо не першы сезон анлайн-відэаназіранняў за сокалам-пустальгой. Сёлета якасць трансляцыі нашмат палепшылася. Тым не менш па першым часе магчымыя тэхнічныя праблемы, за што АПБ прыносіць прабачэнні. Вось адзін з першых партрэтаў.

Звычайна самец актыўна капае гнездавую ямку — сокалы гнёздаў самі не робяць і займаюць або гатовыя (звычайна крумкачовых птушак: крумкачоў, гракоў, шэрых варон ці сарок), або вось такія гнездавыя нішы. Самкі пасля выбару адпаведнага самца самі не палююць, бо ім трэба фармаваць будучыя яйкі — дый праверыць здольнасці самца. А праз прыкладна 1,5 месяца, калі вылупяцца птушаняты, яму давядзецца карміць не толькі сябе і самку, але і малых, што хутка растуць.

Ад таго, як часта і якой велічыні самец прыносіць здабычу самцы ў перыяд перад адкладкай яек, можа залежаць колькасць гэтых яек. Яна, праўда, не можа быць большай за 6—7 нават у найлепшым выпадку, але калі здабычы параўнальна мала, то можа быць меншай за звычайную для віду ў нас колькасць — 5—6 яек.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Падглядаць за сокалам анлайн

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.