У краму па праспекце Пераможцаў зайшоў напарнік зламысніка. Мужчына ўзяў кошык і адправіўся да паліц з таварам, паклаў у кошык некалькі каробак цукерак «Mersі» і працягнуў хадзіць па краме. У гэты ж час 42-гадовы зламыснік знаходзіўся ў гандлёвай зале і ствараў бачнасць выбару тавару. Праз некаторы час мужчыны сустрэліся і пераклалі цукеркі з аднаго кошыка ў другі.
Пасля гэтага мінчанін, паклаўшы ў кошык некалькі адзінак тавару, адправіўся да касы для здзяйснення «бачнай» пакупкі, а другі мужчына паспяшаўся пакінуць краму. Зламыснік быў затрыманы каля касы супрацоўнікамі аховы і дастаўлены ў Цэнтральнае РУУС. Мужчына раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за аналагічныя злачынствы. Зараз яму можа пагражаць пазбаўленне волі да чатырох гадоў.
Сяргей РАСОЛЬКА
Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна.
Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.