Вы тут

Шуневіч пра сітуацыю з былым старшынёй Гомельскага райвыканкама


У кулуарах Палаты прадстаўнікоў міністр унутраных спраў Ігар ШУНЕВІЧ расказаў пра сітуацыю з былым старшынёй Гомельскага райвыканкама Аляксандрам Сітніцай, які, паводле афіцыйнай інфармацыі, на мінулым тыдні быў звольнены за прагулы.


Па словах Шуневіча, былога чыноўніка затрымалі за хабар. Цяпер ён прыцягваецца да крымінальнай адказнасці і знаходзіцца ў следчым ізалятары на тэрыторыі нашай краіны. Кіраўнік МУС таксама праінфармаваў, што Сітніца хаваўся ў Расіі, аднак там быў затрыманы праваахоўнымі органамі, пасля чаго добраахвотна пакінуў суседнюю дзяржаву.

Таксама міністр расказаў пра тое, як праходзіць работа над беларуска-расійскім пагадненнем аб узаемным прызнанні віз. Ён адзначыў, што ўнутрыдзяржаўнае ўзгадненне пройдзена, аднак канкрэтныя тэрміны рашэння не назваў. Нагадаем, пагадненне аб узаемным прызнанні віз распрацоўваецца для бесперашкоднага наведвання футбольнымі аматарамі чэмпіянату свету ў Расіі.

Акрамя гэтага, Ігар Шуневіч паведаміў, што кожны супрацоўнік вонкавай службы будзе мець відэарэгістратар, МУС у тым зацікаўлены. Гэты працэс адбываецца ўжо цяпер — напрыклад, у 98 % супрацоўнікаў ДАІ яны ёсць у службовых аўтамабілях. Непасрэдны працэс закупкі ідзе пастаянна, міністэрства імкнецца мінімізаваць выдаткі і шукае тэндары, дадаў ён.

Падобная мера не толькі дапаможа ўстанавіць кантроль за дзеяннямі супрацоўнікаў праваахоўных органаў, але і дысцыплінуе грамадзян, якія ўступаюць у дыялог са службовай асобай. Такія запісы рэальна могуць дапамагчы ў вырашэнні канфліктаў і спрэчных сітуацый.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Загаловак у газеце: Спыніць хабарніцтва!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».