Вы тут

Амаль 100 кілаграмаў гашышу затрымалі беларускія пагранічнікі


Вартавыя мяжы затрымалі вялікую партыю наркотыкаў, якую спрабавалі ўвезці ў Беларусь. Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік Брэсцкай пагранічнай групы Сяргей ДЗМІТРЫЕЎ, 28-гадовы жыхар Брэсцкага раёна вяртаўся з Польшчы дадому праз пункт пропуску «Дамачава». Кіроўца выбраў «зялёны» калідор, тым самым падкрэсліўшы, што не мае тавараў, якія трэба дэклараваць. Але падчас праходжання кантролю службовы сабака адрэагаваў на машыну, якую накіравалі ў бокс для паглыбленага надгляду.


У выніку быў знойдзены тайнік, дзе ляжала 12 прамавугольных брыкетаў з рэчывам расліннага паходжання. Падчас экспертызы высветлілася, што гэта гашыш. Яго вага склала 92 кілаграмы. Заведзена крымінальная справа.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».