Вы тут

У Расіі выйшаў зборнік «Аповесці» Васіля Быкава


Калі класіка мастацкай літаратуры сапраўдная, то кнігі аўтара такіх твораў выдаюцца незалежна ад таго, колькі часу назад пайшоў з жыцця пісьменнік. Як і ў выпадку з літаратурнай спадчынай Васіля Быкава.


Пра аўтара «Сотнікава» і другіх ваенных аповесцяў, кожная з якіх з'яўляецца мастацкім дакументам часу, пішуць літаратурныя крытыкі, гісторыкі літаратуры, выходзяць у свет яго творы без усялякай цэнзуры. І перавыдаюцца аповесці нашага знакамітага суайчынніка ў перакладзе на іншыя мовы.

Вельмі сімпатычным падаецца зборнік «Аповесці» Васіля Быкава, які ўбачыў свет у выдавецтве «Речь» (Санкт-Пецярбург) у серыі «Классика Речи». Разам да чытача прыйшлі «Сотнікаў», «Абеліск», «Дажыць да світання», «Пайсці і не вярнуцца». Як на сённяшні час, уражвае і досыць высокі тыраж цудоўна аформленага ў паліграфічным плане выдання — 4500 экзэмпляраў. Зборнік ілюструюць выразныя, лаканічныя і разам з тым багатыя па змесце графічныя працы народнага мастака Савецкага Саюза і Беларусі Георгія Паплаўскага.

У канцы зборніка — артыкул літаратурнага крытыка, гісторыка літаратуры Сяргея Шапрана «Там, дзе праўда». Ён пачынаецца такімі словамі другога знакамітага і аўтырытэтнага расійскага даследчыка прозы народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава — Ігара Дзядкова: «Амаль невытлумачальна, чаму — праўда. Чаму ў Быкава заўсёды — праўда?». Дарэчы, кніга, якую некалі напісаў Дзядкоў пра Васіля Быкава, носіць такую назву — «Аповесць пра чалавека, які выстаяў».

Шэрагі мільёнаў аматараў творчасці Васіля Быкава, відавочна, і сёння дадаюцца новымі ўважлівымі чытачамі. Няхай сабе і толькі тысячы з іх адкрываюць папяровыя кнігі класіка беларускай, класіка сусветнай мастацкай літаратуры. Але і ў гэтым — сведчанне ўвагі да беларускай літаратуры. Найперш — да літаратуры, напісанай беларусамі пра Вялікую Айчынную. У Расіі, Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі, іншых краінах выходзяць кнігі, друкуюцца ў перыядычных выданнях аповесці, апавяданні не толькі Васіля Быкава, але і Алеся Адамовіча, Алены Брава, Уладзіміра Саламахі. Прыклады можна доўжыць.

Кастусь ЛАДУЦЬКА

Загаловак у газеце: Шэрагі мільёнаў чытачоў Васіля Быкава

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».