Вы тут

Лятальны апарат на аснове… пчол


Кітайскія спецыялісты распрацоўваюць апарат на аснове будовы насякомага.


Кітайскія спецыялісты распрацоўваюць лятальны апарат (ЛА) змяняльнай канфігурацыі, натхніўшыся… пчоламі. Пра гэта распавялі ў Кітайскім НДІ ракетных тэхналогій (CALT), перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн"

Як паведамляецца на сайце CALT, распрацоўшчыкі дадзенага ЛА маюць намер за кошт змяняльнай канфігурацыі знізіць супраціў у палёце і такім чынам павысіць паліўную эфектыўнасць. Па словах канструктара Ху Гатуня, аэракасмічны ЛА, які будзе вылятаць за межы атмасферы, пры зваротным уваходжанні ў атмасферу будзе часова пераходзіць у рэжым інэрцыйнага лунання. 

"Мы чэрпалі натхненне устройствам брушка пчол, якое дазваляе ім вольна згінацца і кантраляваць кірунак палёту", - распавёў Ху Гатунь. На падставе гнуткай канфігурацыі пчалінага брушка спецыялісты CALT распрацавалі для ЛА насавы абцякальнік, які змяняецца на розных стадыях палёту. У ходзе выпрабаванняў яны выявілі, што зменлівы насавы абцякальнік дазваляе знізіць аэрадынамічны супраціў больш чым на 20 працэнтаў. "Зніжэнне аэрадынамічнага супраціву дазваляе павысіць эфектыўнасць выкарыстання паліва, што ў сваю чаргу мае вялікае значэнне для камерцыйнага аэракасмічнага рынку", - адзначыў Ху Гатунь.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.