Вы тут

Увага! Конкурс! Слаўная кампанія: рэANIMAцыя


Увага! Конкурс!
Слаўная кампанія: рэANIMAцыя, ІІ тур

Рэдакцыя часопіса «Маладосць» сумесна з кафедрай тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства філалагічнага факультэта БДУ пры інфармацыйнай падтрымцы Нацыянальнага інстытута адукацыі аб’яўляе ІІ тур конкурса біяграфічных твораў «Слаўная кампанія: рэANIMAцыя», прысвечаных беларускім пісьменнікам ХІХ стагоддзя.

З умовамі ва ўсіх падрабязнасцях знаёміць Палажэнне аб Конкурсе (ТУТ), размешчанае на сайтах арганізатараў. Патрабаванні застаюцца без змен: жанр — дакументальна-мастацкі, аб’ём — ад 40 да 80 тысяч знакаў (з прабеламі), форма — свабодная (эсэ, жыціе, літаратурная біяграфія, белетрызаваны біяграфічны нарыс, эпісталярная публіцыстыка, літаратурны партрэт, псеўдааўтабіяграфія, стылізаваныя мемуары, гістарычная аповесць і інш.), з арыентацыяй на займальнасць і чытацкія густы патэнцыяльнай адраснай аўдыторыі (вучні старшых класаў, студэнты і ўсе, хто цікавіцца гісторыяй роднай літаратуры).

Узрост удзельнікаў конкурсу па-ранейшаму неабмежаваны. Нагадаем, што ў І туры заяўкі прымаліся і ад школьнікаў, і ад пенсіянераў, як ад студэнтаў, так і ад выкладчыкаў, ад літаратараў-прафесіяналаў і ад пачаткоўцаў-аматараў, захопленых жыццём той ці іншай асобы са спісу. А вось спіс пісьменнікаў на ІІ туркрыху іншы, і гэта натуральна: з яго выпалі пяць асобаў — Ян Баршчэўскі, Пранціш Вуль, Янка Лучына, Ян Чачот і Вікенцій Равінскі, чые біяграфіі, напісаныя канкурсантамі, выйдуць кнігай. А некалькі асоб у спіс дадаліся, і цяпер ён мае 12 пазіцый, выкладзеных у Дадатку 1 да Палажэння.

Застаецца яшчэ паведаміць, што, як і ў І туры, конкурс праводзіцца ў тры этапы:

І — прыём заявак ад удзельнікаў  (22 красавіка — 31 ліпеня 2019 года, форма заяўкі — Дадатак 2);

ІІ — прыём тэкстаў (1 мая — 31 кастрычніка 2019 года);

ІІІ — праца журы па вызначэнні пераможцаў (1 лістапада — 27 снежня 2019 года).

Важна! Асаблівыя спадзяванні члены журы ўскладаюць на ўдзельнікаў І тура, якія не прайшлі ў пераможную “дзясятку”, даслаўшы творы, ацэненыя членамі журы не так высока, а таксама на тых, хто падаваў заяўку на ўдзел, але па розных прычынах не дайшоў да фінала – не паспеў дапісаць твор або не паспеў яго выслаць. Шаноўным удзельнікам І тура арганізатары выказваюць падзяку за іх працу і запрашаюць працягнуць яе, што азначае для іх удасканаленне твораў. Звярніце ўвагу, што ў такім разе падача новай заяўкі абавязковая: арганізатары павінны ведаць, хто набіраецца ў каманду слаўных “рэаніматараў” мінуўшчыны сёлета. Краіне патрэбны вашы работы! Што да пераможцаў І тура, то і яны маюць поўнае права, зноў выбраўшы асобу са спісу, напісаць новую біяграфію, гэтым разам некага іншага, але не менш вартага ўвагі. Толькі адзін лаўрэат І тура не зможа гэта зрабіць: Маргарыта Латышкевіч, якая напісала біяграфію Яна Баршчэўскага «Цень крыжа на каляінах» і атрымала прэмію «За багатую вобразнасць у паказе жыцця героя на фоне часу», далучана да членаў журы ІІ тура.

Астатняе, зноў жа, без змен. Заяўкі і творы прымаюцца на адрас vdsd@tut.by. Пераможцамі конкурсу будуць лічыцца аўтары чатырох найлепшых тэкстаў, адабраных журы. Не выключана, што калегіяльна члены журы зноў прымуць рашэнне узнагародзіць большую колькасць удзельнікаў. Узнагароджванне адбудзецца падчас урачыстай цырымоніі. Пераможцы атрымаюць дыпломы, падарункі і грашовыя прэміі. Лепшыя творы будуць надрукаваны на старонках часопіса «Маладосць». І зноў плануецца выданне асобнай кнігі лепшых літаратурных біяграфій беларускіх пісьменнікаў ХІХ стагоддзя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».