Вы тут

Кароткачасовы дождж, магчымы навальніцы


Спецыялісты лічаць, што скарбонка ападкаў папоўніцца, але цалкам кампенсаваць красавіцкі дэфіцыт не атрымаецца.

Дажджлівае надвор'е чакаецца ў нас на гэтым тыдні, паведамілі эксперты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сёння франтальны падзел з суседняй Польшчы прынясе на большую частку тэрыторыі краіны кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Максімальная тэмпература паветра будзе плюс 11—18 градусаў, у паўночна-ўсходніх раёнах — 9—10 цяпла. У сераду на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Уначы і раніцай слабы туман. Вецер заходні ўмераны, удзень па Віцебскай вобласці парывісты. Уначы чакаецца ад плюс 4 да плюс 10 градусаў, удзень — 10—17 цяпла, па поўдні месцамі — ад плюс 18 да плюс 22 градусаў.

Будзе дажджліва і ў чацвер, а ў асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 4—6 цяпла па поўначы і да плюс 11—13 градусаў па поўдні краіны. Удзень чакаецца ад плюс 12 да плюс 18 градусаў, па поўдні месцамі паветра прагрэецца да 20 цяпла. У пятніцу ўначы месцамі, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах магчымы навальніцы. Вецер заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы будзе ад 4 да 11 градусаў вышэй за нуль, а ўдзень — 10—17 цяпла. У асобных раёнах краіны, пераважна па паўночнай палове, чакаюцца невялікія дажджы і ў суботу. Уначы і раніцай слабы туман. Вецер заходні ўмераны. Тэмпература ноччу — 1—7 цяпла, удзень будзе ад плюс 12 па паўночным усходзе да плюс 20 градусаў па паўднёвым захадзе краіны.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у нядзелю месцамі па краіне прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы. Вецер паўночна-заходні ўмераны. Тэмпература паветра ўначы — 2—8 цяпла, у паўднёва-заходніх раёнах — ад плюс 9 да плюс 11 градусаў. Удзень будзе плюс 15—21 градус, па паўднёвым захадзе — 22—25 цяпла.

Характэрнай асаблівасцю надвор'я ў гэтым месяцы стаў павышаны тэмпературны фон і недабор ападкаў. На большай частцы тэрыторыі краіны іх выпала менш за 50 % месячнай нормы.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».