Вы тут

Захаванне членства Украіны ў СНД адпавядае інтарэсам яе народа


Аб гэтым учора заявіў старшыня Выканаўчага камітэта — выканаўчы сакратар СНД Сяргей ЛЕБЕДЗЕЎ перад пачаткам пасяджэння Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў — удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці.


«Натуральна, мы звярнулі ўвагу на заявы прэзідэнта Украіны Парашэнкі з даручэннем ураду разгледзець пытанне аб магчымасці выхаду з Садружнасці Незалежных Дзяржаў, але гэта пакуль толькі даручэнні, — адзначыў Сяргей Лебедзеў. — Якое прыме рашэнне ўрад, якія рэкамендацыі будуць дадзены, мы яшчэ пачакаем».

Ён таксама дадаў, што большасць экспертаў схіляецца да таго, што такі выхад не быў бы на карысць ні Украіне, ні іншым краінам Садружнасці. «Украіна ў сілу свайго геаграфічнага становішча, цесных даўніх сувязяў з краінамі Садружнасці, вядома ж, разглядаецца як наш сусед, партнёр. Большасць дзяржаў СНД былі б зацікаўлены ў тым, каб Украіна заставалася і далей нашым добрым суседам», — сказаў Лебедзеў.

Старшыня Выканаўчага камітэта — выканаўчы сакратар СНД дадаў, што зацікаўленасць у захаванні шырокага ўзаемадзеяння з Украінай ёсць. Дарэчы, ніякіх паведамленняў, афіцыйных апавяшчэнняў, зваротаў у органы СНД ад Украіны не паступала, а шматлікія лісты самога Лебедзева застаюцца без адказу.

Акрамя таго, у размове з журналістамі кіраўнік Антытэрарыстычнага цэнтра дзяржаў — удзельніц СНД генерал-палкоўнік паліцыі Андрэй НОВІКАЎ заявіў, што ў верасні ў Кыргызстане рыхтуюцца буйныя вучэнні. У іх прымуць удзел у тым ліку прадстаўнікі КДБ і Міністэрства абароны Беларусі. На пытанне аб тым, якая колькасць дзяржаў будзе задзейнічана, Новікаў нагадаў, што ў апошні час у актыўнай фазе вучэнняў прымаюць удзел 6—7 краін.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Адкрытае пытанне

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».