Вы тут

Мінпрыроды правядзе мерапрыемствы для дэградаваных тэрыторый


Праект «Аднаўленне асушаных тарфянікаў у Беларусі» Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прэзентавала ў ААН. Прапанова была ўхвалена Сакратарыятам Канвенцыі ААН па барацьбе з апустыньваннем у тых краінах, якія адчуваюць сур'ёзную засуху і/або апустыньванне, асабліва ў Афрыцы.


Як расказалі ў Мінпрыроды, беларускі праект стаў часткай мерапрыемстваў Чангвонскай ініцыятывы «Партнёрства па азеляненні засушлівых зямель», якая фінансуецца са сродкаў Міністэрства харчавання, сельскай гаспадаркі, лясной гаспадаркі і рыбалоўства Паўднёвай Карэі. У межах гэтай міжнароднай ініцыятывы Беларусь была адабрана сярод краін рэгіёна Усходняй Еўропы і Сярэдняй Азіі для ажыццяўлення дэманстрацыйнага праекта па экалагічнай рэабілітацыі дэградаваных тэрыторый і ўкараненні падыходу па нейтральнай дэградацыі зямель на мясцовым узроўні.

Сродкі, выдзеленыя на рэалізацыю пілотнага праекта, дазволяць аднавіць парушаныя тарфянікі ў Магілёўскай вобласці. У прыватнасці, будзе здзейснена экалагічная рэабілітацыя (праз пасадку лесу альбо забалочванне) не менш за 1000 га асушаных тарфянікаў для ўключэння іх у гаспадарчы абарот. Адбор канкрэтных тэрыторый для вядзення работ адбудзецца ў маі-чэрвені 2018 года, а само аднаўленне — на працягу 2018—2019 гадоў. Таксама са сродкаў праекта прафінансуюць мерапрыемствы, накіраваныя на прапаганду рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў і прадухіленне дэградацыі зямель у будучым.

Рэалізацыя гэтага праекта будзе спрыяць выкананню задач сацыяльна-эканамічнага развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці.

Маргарыта ДРАЗДОВА

Загаловак у газеце: Тарфянікі рэабілітуюць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».