Вы тут

Грамадзянка Польшчы кінулася за сабакам у ваду і апынулася ў Беларусі


Не­ар­ды­нар­ная сі­ту­а­цыя ад­бы­ла­ся на бе­ла­рус­ка-поль­скай мя­жы ў кан­цы мі­ну­ла­га тыд­ня. Брэсц­кія па­меж­ні­кі атры­ма­лі ад поль­скіх ка­лег ін­фар­ма­цыю, што на на­шай тэ­ры­то­рыі мо­жа зна­хо­дзіц­ца гра­ма­дзян­ка Поль­шчы. Па­меж­ны на­рад на­кі­ра­ваў­ся па ары­ен­ці­роў­цы, і не­ўза­ба­ве вай­скоў­цы знай­шлі ма­ла­дую жан­чы­ну, якая бы­ла мок­рая і ўся дры­жа­ла ад хо­ла­ду.


Як па­ве­да­міў афі­цый­ны прад­стаў­нік Брэсц­кай па­гра­ніч­най гру­пы Сяр­гей Дзміт­ры­еў, 31-га­до­вая "гос­ця" на­шай кра­і­ны не пла­на­ва­ла па­ру­шаць мя­жу, яна гу­ля­ла з сяб­роў­кай і са­ба­кам на бе­ра­зе Бу­га. Але яе лаб­ра­дор скок­нуў у ва­ду, а по­тым не змог сам вы­брац­ца. Гас­па­ды­ня пе­рад­ала сяб­роў­цы тэ­ле­фон і да­ку­мен­ты, кі­ну­ла­ся ра­та­ваць лю­бім­ца. У вы­ні­ку са­ба­ка не­як вы­браў­ся на сва­ёй тэ­ры­то­рыі, а жан­чы­ну моц­нае ця­чэн­не пад­ха­пі­ла і вы­нес­ла ўжо на бе­ла­рус­кім бо­ку.

Вар­та­выя мя­жы ака­за­лі ёй да­па­мо­гу. Але і пра­та­кол скла­лі, бо рэ­жым мя­жы яна ўсё ж та­кі па­ру­шы­ла. Пас­ля гэ­та­га пра­су­ша­ную і ада­грэ­тую гра­ма­дзян­ку су­сед­няй кра­і­ны ад­пра­ві­лі да­до­му.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».