Вы тут

Робім пакрывала ў стылі этна сваімі рукамі


Спосаб прыстроіць астаткі пражы.


Пачніце з таго, што проста збірайце любыя рэшткі або адрэзкі нітак і пражы. Не выкідвайце іх, а складайце, напрыклад у слоік. Калі адрэзкаў назбіраецца шмат, пачніце з іх рабіць «пражу», звязваючы кожны невялікі кавалачак з іншым такім жа.

Не звяртайце ўвагу на вузлы, не абразайце канцы — менавіта гэтыя вузельчыкі надаюць адпаведную фактуру нашай пражы. Вузлы павінны быць шчыльнымі і моцнымі.

Калі адзін скрутак на 30—50 г гатовы, звяжыце з яго квадратны матыў. Вузлы не хавайце, не перацягвайце іх на адзін бок, пакіньце так, як кладзецца вязка.

Калі кавалачкаў нітак набярэцца яшчэ на адзін скрутак, звяжыце другі квадрат, дакладна такі ж, як і першы. Каб не прамахнуцца з памерам, старайцеся прытрымлівацца аднолькавай шчыльнасці вязання ва ўсіх квадратах. Калі квадратаў назбіраецца шмат, сшыйце іх у адзінае палатно — і атрымаеце незвычайнае пакрывала ў этна-стылі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?