Вы тут

Мхінічы і Завадок – спадчына Чарнобыля


Краснаполле, што ў Магілёўскай вобласці, – гэта месца, дзе я нарадзілася. Сюды стараюся вяртацца кожны раз, калі ёсць магчымасць. Раней неяк не задумвалася, якім магло быць гэта месца, калі б не Чарнобыль. Мая бабуля любіла расказваць пра вялікія і прыгожыя вёскі нашага раёна, якіх не стала пасля чарнобыльскай трагедыі. Шкада, што я маленькая не ўмела пісаць, а толькі ўважліва слухала. Бабулі ўжо няма, і тых вёсак таксама. У памяці засталіся толькі ўрыўкі расказаў з рознымі цікавосткамі пра гэтыя вёскі і іх жыхароў.


У гэты раз мне давялося наведаць дзве ўжо не існуючыя вёскі Краснапольскага раёна – Мхінічы і Завадок. Пасля Чарнобыля, каб пазбегнуць марадзёрства, яны былі пахаваныя. Дагэтуль тут былі вялікія паселішчы са сваімі бальніцамі, школамі і дзіцячымі садкамі…

У Мхінічах быў нават свой апцекарскі сад і невялічкі прычал каля рэчкі Каўпіта, дзе можна было пакатацца на лодцы, а побач стаяла лазня. Вёска Завадок амаль уся была заасфальтаваная дарожкамі.

Калі трапляеш у гэтыя мясціны, адчуваеш сябе няёмка. Немагчыма ўявіць, што тут калісьці быў чутны дзіцячы смех. Потым пачынаеш прыглядацца і заўважаеш кветкі на дрэвах. Іх штогод пакідаюць былыя жыхары там, дзе раней стаялі дамы, якія зараз праглынула зямля…

Бярозавы гай на месцы вёскі Завадок.

Дарога ў вёсцы Завадок. Раней тут стаялі дамы.

Дарога ў цэнтр вёскі Завадок.

Тут раней стаялі дамы, вёска Завадок.

Вёска Завадок.

Вёска Завадок.

Вёска Завадок.

Вёска Завадок. Раней на гэтым месцы стаялі двухпавярховыя дамы.

Былы цэнтр вёскі Завадок.

Вёска Мхінічы.

Вёска Мхінічы.

Вёска Мхінічы. На гэтым месцы стаялі дамы і былі людзі.

Штучныя кветкі, якія пакідаюць былыя жыхары вёскі Мхінічы на месцах, дзе раней стаялі іх дамы.

Рэчка Каўпіта ў вёсцы Мхінічы. Побач стаяла лазня.

Вёска Мхінічы.

Вёска Мхінічы.

Памятны знак каля школы. Вёска Мхінічы.

Вёска Мхінічы. Раней тут была бальніца і свой аптэкарскі сад.

Таццяна ТКАЧОВА

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.