Вы тут

Няшчасныя выпадкі на вытворчасці будуць расследаваць па-новаму


Пра гэта паведаміў першы намеснік дырэктара дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Аляксандр СЕМІЧ. «Была вывучана практыка расследаванняў за апошнія гады, разгляд іх у судах. Мэта змен — зрабіць нормы больш зразумелымі, выключыць іх дваякае тлумачэнне», — адзначыў ён.


Па новых правілах (яны ўступілі ў сілу з 20 красавіка) сам пацярпелы можа ўдзельнічаць у расследаванні. Калі гэта няшчасны выпадак са смяротным зыходам, то такое права маюць жонка ці муж загінулага (-ай). Яны могуць знаёміцца з матэрыяламі справы, атрымліваць іх копіі.

Калі работнік атрымаў траўму на тэрыторыі заказчыка, то правесці расследаванне абавязаны не толькі наймальнік, як было раней, але і тая арганізацыя, дзе адбыўся няшчасны выпадак. Скараціўся тэрмін для абскарджання заключэння дзяржаўнага інспектара працы дэпартамента ў пазасудовым парадку — з трох гадоў да аднаго. «Лічым, што гэтага перыяду дастаткова. Па статыстыцы, 71 працэнт абскарджанняў адбываецца на працягу года», — растлумачыў Аляксандр Семіч.

Устанаўліваць прафесійны характар хранічных захворванняў будуць толькі спецыялісты медыка-экспертнай камісіі. Яе склад зацвярджае Міністэрства аховы здароўя.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Каб работа не шкодзіла здароўю

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.