Вы тут

Будаўнічы сезон адкрыты — як выбраць піламатэрыялы*


Вясна і лета – перыяд актыўнага будаўніцтва. Самы час падумаць аб набыцці матэрыялу для ўзвядзення катэджаў, дачных дамоў і лазняў, а таксама аздаблення аб'ектаў. Сакрэтамі выбару бруса і вагонкі дзеляцца эксперты кампаніі «Лесбаза» з Мінска.


Купіць драўляныя бэлькі ў Мінску ад Lesbaza.by

Струганы брус – будуем надзейны дом

Брус – практычны піламатэрыял у выглядзе бэлькі прамавугольнага або квадратнага сячэння рознай таўшчыні і шырыні. Ужываецца пры будаўніцтве трывалых і бяспечных дамоў, катэджаў, лазняў, гаспадарчых пабудоў і альтанак.

Перавагі матэрыялу

Струганы брус пры правільнай апрацоўцы праслужыць доўгія гады. Матэрыял не будзе падгніваць і дэфармавацца, захавае прыродную прыгажосць і не прынясе клопатаў. Дом не прыйдзецца рэгулярна абнаўляць.

Сярод пераваг матэрыялу:

  • эстэтычнасць – натуральная сыравіна мае цікавы малюнак, нават без дэкаратыўнага знешняга і ўнутранага аздаблення выдатна выглядае;
  • добрыя паказчыкі цеплаправоднасці – брус выдатна захоўвае цяпло, у дадзеным выпадку мае сэнс гаварыць аб эканоміі энергарэсурсаў;
  • экалагічнасць – прыродная аснова, у адрозненне ад прэсаваных матэрыялаў з дабаўленнем хімікатаў, абсалютна бяспечная;
  • хуткі і просты мантаж за кошт гладкай паверхні і зручнай формы;
  • працяглы тэрмін службы матэрыялу пры ўмове якаснай сыравіны, тэхнічнай сушкі і пакрыцця ахоўнымі матэрыяламі (антысептык, лак, фарба);
  • эканамічнасць – дамы са струганага бруса абыходзяцца адносна нядорага. Купля драўлянага бруса ў Мінску выглядае яўна больш прывабна ў параўнанні з ацыліндроўкай і клееным брусам.

Тэхнічная і натуральная сушка – што лепш?

Пачаўшы пошукі будаўнічых матэрыялаў у Мінску, вы сустрэнецеся з тым, што вытворцы прапануюць струганы брус натуральнай і тэхнічнай сушкі. Уласцівасці матэрыялаў адрозніваюцца, эксперты «Лесбазы» раяць вывучыць іх асаблівасці і адрозненні напярэдадні пакупкі.

Узровень натуральнай вільготнасці драўніны каля 80%, такі матэрыял не рэкамендуецца выкарыстоўваць пры будаўніцтве. Вынікам натуральнай сушкі стане сур'ёзная дэфармацыя матэрыялу – кручэнне, з'яўленне расколін і шчылін, якія адаб'юцца на цеплаізаляцыі, трываласці і эстэтыцы будынка.

Аптымальны выбар – брус тэхнічнай сушкі. Інавацыйныя тэхналогіі і сучаснае абсталяванне дазваляюць хутка знізіць узровень вільготнасці драўніны да 16–20%. Сухое бервяно не дае ўсадку і не дэфармуецца, пры выкарыстанні яго ў працэсе будаўніцтва няма неабходнасці чакаць паўгода перад мантажом акон і дзвярэй. Можна хутка завяршыць узвядзенне дома і засяліцца.

Яшчэ адзін важны момант - у працэсе сушкі бруса ў адмысловых сушыльных камерах гінуць шкоднікі і споры грыбоў. Матэрыял не схільны да гнілі і змянення колеру (сінь, цёмныя плямы), пабудова на працягу многіх гадоў будзе выдатна выглядаць.

Увага! Нядобрасумленныя кампаніі выдаюць брус з вільготнасцю 35–40% за сухі, паказчык якога не павінен перавышаць 20%. Па-першае, у гэтым выпадку вы пераплачваеце, па-другое, з часам дэфармацыі матэрыялу не пазбегнуць. Брус сапраўды падвяргаўся тэхнічнай сушцы, але матэрыял сухі толькі ў верхніх пластах, стрыжань застаўся вільготным. Будзьце ўважлівыя і не дайце сябе падмануць!

Вагонка – выбіраем матэрыял для аздаблення

Вагонка – практычны матэрыял для ўнутранага і знешняга аздаблення. Вытрымлівае сур'ёзныя нагрузкі, павышае цяпло- і гукаізаляцыю будынка, дазваляе хутка выраўняць і дэкараваць паверхні сцен і столі. За кошт натуральнай тэкстуры памяшканні і фасады, абшытыя вагонкай, выглядаюць прывабна. Мантаж просты, справіцца з ім нават непрафесіянал.

Вагонка з розных сартоў драўніны – што выбраць?

Вытворцы вырабляюць вагонку з алешыны, ліпы, бярозы, лістоўніцы, сасны і іншых парод драўніны. Не ўвесь матэрыял мае аднолькавыя характарыстыкі, так што прафесіяналы раяць уважліва ставіцца да выбару вагонкі для канкрэтных аб'ектаў.

Характарыстыкі вагонкі з розных сартоў драўніны:

  • алешына – выдатны варыянт для ўнутранага і знешняга аздаблення жылых памяшканняў і лазняў, лёгка пераносіць перапады тэмператур, не баіцца вільгаці, мае выдатны прыродны малюнак;
  • лістоўніца – прыгожы і трывалы матэрыял, вагонка ўжываецца пераважна для абшыўкі лазняў і саўнаў, паколькі пад уплывам вільгаці драўніна становіцца больш трывалай;
  • ліпа – выдатнае рашэнне для аздаблення лазні і саўны, пад уздзеяннем высокай тэмпературы памяшканні напаўняюцца прыемным мядовым водарам; цана на набыццё экстра вагонкі з ліпы прывабная, матэрыял не схільны да гніення, змянення колеру і механічных пашкоджанняў;
  • бяроза – прымяняецца пераважна ў сухіх памяшканнях, не любіць вільгаць, матэрыял зручны ў апрацоўцы і мае прыемны пах.

Купіць андулін чарапіцу на lesbaza.by

Хочаце набыць струганы брус, вагонку і іншыя будаўнічыя матэрыялы ў Мінску? Звяртайцеся да спецыялістаў «Лесбазы», прафесіяналы падбяруць для вас якасны будматэрыял.

*УНП 192129325

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».