Вы тут

Пасля атрымання арэнднага жылля за шматдзетнымі чарга захаваецца


Прэзідэнт краіны, выступаючы са штогадовым пасланнем да народа і парламента, адзначыў, што трэба ўсебакова вывучыць пытанне аб захаванні чаргі на жыллё для тых, хто атрымаў арэндную кватэру. У адказ Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва прапанавала захаваць для шматдзетных сем'яў, якія атрымалі арэнднае жыллё, чарговасць у спісе грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, перадае БелТА.


Міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны прапануе Міністэрству жыллёва-камунальнай гаспадаркі сумесна з зацікаўленымі структурамі прапрацаваць гэтае пытанне. Такім чынам можа быць знята праблема, якая датычыцца выканання дзейнай нормы аб паляпшэнні жыллёвых умоў шматдзетнымі сем'ямі на працягу года пасля атрымання сям'ёй статусу шматдзетнай. «У выпадку калі шматдзетнай сям'і на працягу года будзе выдзелена арэнднае жыллё, яна можа там пражываць і чакаць сваёй чаргі на будаўніцтва ўласнага жылля», — адзначыў міністр.

Варта заўважыць, што ў Мінску сем'і, у якіх чацвёра і больш непаўналетніх дзяцей, знаходзяцца ў чарзе тых, хто мае патрэбу, у сярэднім два гады. Згодна з дзейным заканадаўствам, грамадзяне, якія ўсяліліся ў арэнднае жыллё, здымаюцца з уліку тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і фактычна, прастаяўшы доўгія гады ў чарзе, каб пабудаваць уласнае жыллё, такое права губляюць.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: У чаканні сваёй чаргі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?