Вы тут

Адбылося чарговае пасяджэнне Каардынацыйнай групы ЕС — Беларусь


Двухбаковыя прыярытэты ўзаемадзеяння, супрацоўніцтва ў рамках Усходняга партнёрства, лічбавая эканоміка, энергетычная бяспека, сфера фінансаў, сацыяльнай абароны — гэтыя і іншыя пытанні ў цэнтры ўвагі пятага пасяджэння Каардынацыйнай групы ЕС — Беларусь.


Група збіраецца два разы на год для таго, каб разгледзець спектр адносін Еўрапейскага саюза і Беларусі і ўзгадніць далейшыя крокі. У гэты раз дэлегацыю еўрапейскіх дыпламатаў  у Мінску ўзначальваў Томас Майр Хартынг, кіруючы дырэктар па пытаннях Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў. Кіраўнік прадстаўніцтва з беларускага боку — Алег Краўчанка, намесніка міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь. Удзельнічалі ў пасяджэнні супрацоўнікі міністэрстваў і ведамстваў,  няўрадавых арганізацый і экспертнай супольнасці.

"ЕС і Беларусь знаходзяцца ў прасунутай стадыі ўзгаднення новых, індывідуальна распрацаваных Прыярытэтах партнёрства ЕС—Беларусь, якія дадуць імпульс і накірунак іх адносінам на наступныя гады. ЕС прэзентаваў бягучыя праграмы дапамогі Еўрапейскага саюза і магчымасці для пашырэння гэтага інструментарыя дапамогі пасля таго, як Прыярытэты партнёрства будуць узгоднены", — паведамляе прэс-служба  Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі.

Дзеля далейшага развіцця кантактаў адзначана важнасць хуткага завяршэння перамоў па пагадненнях аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі.

На палях пасяджэння Каардынацыйнай групы дэлегацыю Еўрапейскага саюза прынялі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў і міністр замежных спраў Уладзімір Макей. 

Чарговае пасяджэнне Каардынацыйнай групы плануецца правесці да канца года ў Бруселі.

Марыя ДАДАЛКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».