Вы тут

У Нацыянальным гістарычным музеі можна пазнаёміцца з гісторыяй абутку


7 мая а 17-ай гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрыецца часовая экспазіцыі "Пад туфлікам у Музы. З гісторыі абутку", паведамілі ў музеі.


– Гісторыя абутку налічвае 30 000 гадоў. Яна відазмянялася разам з патрэбамі грамадства, паказвала прыналежнасць гаспадара да пэщнага сацыяльнага класа, адлюстроўвала яго дабрабыт. У наш час абутак працягвае іграць важную ролю ў іміджы любога чалавека, незалежна ад таго, сачыць ён за модай ці не. Сама па сабе мода – гэта нешта зыбкае, нясталае, цыклічнае. Народжаныя аднойчы пад ціскам грамадскіх падзей і эвалюцыі культуры сілуэты абавязкова паявяцца зноў у розных варыяцыях і праявах. Бо вядома, што дызайнеры чэрпаюць натхненне адусюль, але ільвіную долю – з мінулага. Таму гісторыю трэба памятаць і ведаць, – гавораць арганізатары.

На выставе "Пад туфлікам у Музы" з’явіцца ўнікальная магчымасць убачыць абутак, які насілі ў Беларусі на працягу 20 стагоддзя. Фондавыя калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея і яго філіялаў поўны рэдкімі экзэмплярамі, ад лапцей і валёнкаў да бальных туфляў.

– І, канешне, на выставе прадстаўлены сучасныя ўзоры дызайнерскай думкі. Упершыню ў Мінску фантастычныя туфлі Лэдзі Гага і іншыя незямныя рэчы, створаныя рекодсменом Кнігі рэкордаў Гінеса, вядомым дызайнерам Янжэм Нядвецкім. А таксама эксклюзіўная калекцыя, пашытая ўручную спецыяльна для праекта "Пад туфлікам у Музы" майстрамі самага вядомага люксового брэнда абутку ў Беларусі кампаніі "Studio Sutoria", аўтарскі валяны абутак майстра Чэрняковіч Юліі, цікавыя ўзоры рэтра-калекцыі "Хараство ХХ стагоддзя" вядомага беларускага стыліста Таццяны Анюковай, абутак для гульні ў боўлінг боўлінг-цэнтра "Madison" і шмат іншага, – расказваюць у Нацыянальным гістарычным музеі.

Экспазіцыя даступная для наведвання з 7 мая па 10 чэрвеня 2018 года.

Дар'я СПЕВАК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».