Вы тут

Візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Жыткавіцкі раён. Галоўнае


Зрабіць Беларусь квітнеючым краем магчыма агульнымі намаганнямі і выканальніцкай дысцыплінай. Аб гэтым у мінулую суботу казаў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з кіраўнікамі Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэта і прадпрыемстваў раёна. Дарэчы, прычынай наведвання Жыткавіцкага раёна беларускі лідар назваў яго аддаленасць ад сталіцы і абласных цэнтраў, у сувязі з чым падобным мясцінам, як правіла, удзяляецца менш увагі.


Фота: БЕЛТА

Перамагчы праблемы, не разгубіць поспехі

Беларускі лідар адзначыў, што за мінулыя гады ў гэтай частцы краіны было шмат зроблена, аднак існуе шэраг сур'ёзных хібаў і забюракратызаванасць асобных пытанняў.

«Глядзіце, каб мы не страцілі тое, што маем. І ўсё гэта зараз залежыць ад нас. Мы можам зрабіць сваю краіну не проста на словах квітнеючай, а квітнеючым краем. Толькі трэба галаву на плячах трымаць, — сказаў Прэзідэнт. — Не будзе дысцыпліны, будзеце шукаць аб'ектыўныя прычыны, работы не атрымаецца.

Асобна кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на кадравае пытанне. «Думайце ўсюды. Шалёных грошай няма і не будзе. Я да таго, што не кажыце, што ў нас дурныя ці яшчэ нейкія людзі і ў нас не хапае кадраў. Усяго ў нас хапае», — дадаў ён.

Беларускі лідар акцэнтаваў увагу на тым, што патрабаванні да дысцыпліны на прадпрыемствах будуць значна больш жорсткія. Аляксандр Лукашэнка заклікаў не перашкаджаць кіраўнікам працаваць, а наадварот — падтрымліваць і абараняць.

Акрамя таго, закраналася тэма п'янства, якая ўяўляе сабой сур'ёзную праблему, уплывае на дарожную бяспеку і прыводзіць да вытворчага траўматызму, а таксама аспект крадзяжоў. Прэзідэнт запатрабаваў прыняць вельмі жорсткія меры па абодвух кірунках.

Мэты на будучыню

На нарадзе беларускі лідар паставіў задачу: да канца гэтай пяцігодкі знізіць інфляцыю да 3-4 % у год. «Сёлета 5-6 % мы павінны па краіне мець інфляцыю. У наступным годзе— 4-5 %. Мы павінны выйсці на 3-4 %. Не трэба 1,5 %, як у Еўропе або ў Амерыцы. Таму што інфляцыя — гэта таксама нечая заработная плата. І мы яшчэ не настолькі сёння намацалі рынкавым чынам тую цану, пры якой будзе рэнтабельнай тая ці іншая прадукцыя. Таму няхай будзе 3-4 % да канца пяцігодкі», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Усяго было разгледжана мноства тэм: работа прадпрыемстваў раёна — як у сферы АПК, так і ў прамысловасці, пытанні жыллёвага будаўніцтва, замацавання кадраў, сітуацыя з узроўнем заработнай платы. З нагоды апошняга кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што неабходна больш актыўна працаваць, каб выйсці на ўзровень у адну тысячу беларускіх рублёў.

Перспектыўны кірунак гэтай мясцовасці — карысныя выкапні, а менавіта торф і сапрапель. Работа па засваенні гэтых радовішчаў і далейшым прасоўванні прадукцыі вядзецца.

Прэзідэнт гаварыў і аб пазыковай нагрузцы прадпрыемстваў: каб нават пры ўмове рэструктурызацыі тых ці іншых даўгоў забяспечваўся зварот пазыковых сродкаў і ў цэлым эфектыўная работа. Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў недапушчальнасць карупцыі, а яшчэ закрануў тэму прадпрымальніцтва, нагадаўшы аб прынятым пакеце дакументаў па лібералізацыі ўмоў для вядзення бізнесу.

Прыклад для Петрыкава

Пасля заканчэння нарады кіраўнік дзяржавы асабіста азнаёміўся з добраўпарадкаваннем Жыткавіч: прагуляўся па цэнтры горада, а таксама пагаварыў з мясцовымі жыхарамі. Прэзідэнт затрымаўся каля будынка сярэдняй школы і адзначыў вельмі добры вынік у частцы добраўпарадкавання будынка і дваровай тэрыторыі. Акрамя гэтага, ён наведаў райагра-
тэхсэрвіс, дзе яго праінфармавалі аб перспектывах развіцця прадпрыемства, стварэнні новых працоўных месцаў і мерах па павышэнні канкурэнтаздольнасці.

Дарэчы, парадак у Жыткавічах Аляксандр Лукашэнка прывёў у якасці прыкладу для Петрыкава — беларускі лідар даў даручэнне добраўпарадкаваць апошні за год. Гэта пытанне таксама абмяркоўвалася на нарадзе ў Жыткавіцкім райвыканкаме, дзе прысутнічаў і кіраўнік Петрыкаўскага райвыканкама.

Акрамя сацыяльна-эканамічнага развіцця Петрыкаўскага раёна ў цэлым, казалі і пра будаўніцтва Петрыкаўскага горна-абагачальнага камбіната, першую чаргу якога плануецца запусціць у снежні 2019 года, а ўжо да 2021 года ГАК павінен выйсці на праектную магутнасць. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць для раёна гэтага праекта, які стане трэцім падобным аб'ектам у краіне пасля Салігорска і Любані. Таксама ён даў даручэнне з нагоды развіцця жыллёвага будаўніцтва ў Петрыкаве: трэба будаваць жыллё, каб быў прыток людзей.

***

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб зацвярджэнні Пагаднення аб супрацоўніцтве дзяржаў — членаў Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы ў галіне забеспячэння інфармацыйнай бяспекі.

Пагадненне было падпісана ў Мінску 30 лістапада 2017 года на саміце Арганізацыі. Яго мэта — развіццё ўзаемадзеяння бакоў у інтарэсах гарантавання інфармацыйнай бяспекі краін АДКБ. Дакумент садзейнічае дасягненню мэт і рашэнню задач, выкладзеных у Стратэгіі калектыўнай бяспекі АДКБ на перыяд да 2025 года.

Паводле БелТА

Загаловак у газеце: Зрабіць Беларусь квітнеючым краем

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».