Вы тут

Эксперты аб праблеме ўжывання алкаголю ў грамадстве


Аляксандр Алішэвіч, галоўны ўрач гарадскога клінічнага наркалагічнага дыспансера г. Мінска:

Фота: sb.by

— Добра, што кіраўнік дзяржавы і парламентарыі звярнулі ўвагу на праблему ўжывання алкаголю ў грамадстве. Абсалютна згодны, што выключна забароннымі метадамі вырашыць яе немагчыма. У гісторыі XX стагоддзя было шмат прыкладаў «сухога закона», але нідзе ён не прынёс выніку і быў адмены. Напрыклад, у ЗША у гады «сухога закона» нелегальная вытворчасць алкаголю ў 7-8 разоў перавышала выпрацоўку спірту для тэхнічных патрэб! Нелегальная вытворчасць алкаголю нізкай якасці вядзе да росту колькасці смерцяў ад яго, прычым паміраюць людзі маладога, працаздольнага ўзросту.

Таму ў барацьбе з ужываннем алкаголю важна прымяненне комплексных мер, такіх, як абмежаванне часу і месцаў продажу, павелічэнне кошту, асаблівыя патрабаванні да мерчандайзінгу алкагольных вырабаў, магутная антыалкагольная прапаганда. Як заўважыў кіраўнік дзяржавы, сёння важнае і фарміраванне культуры піцця, а менавіта прасоўванне менш моцнага, да 12—14 %, алкаголю — сухога віна, піва. Пагадзіцеся, складана перабраць з віном: адна бутэлька сухога віна па спірце эквівалентная 150 грамам гарэлкі, а паўлітровая бутэлька піва — 60 грамам. Штогод у нашай краіне памірае ад выпадковага атручвання алкаголем да паўтары тысячы чалавек. І гэтыя смерці адбываюцца менавіта па віне моцных напояў — гарэлкі, мацаваных вінаў. Іх небяспека ў тым, што патрэбны не надта вялікія аб'ёмы для таго, каб загінуць.


Анатоль Анюхоўскі, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, дырэктар РУП «Талачынскі кансервавы завод»:

Фота: onliner.by

— У Пасланні кіраўнік дзяржавы ў ліку іншага акцэнтаваў увагу на стане прадпрыемстваў. Чакаецца рост вытворчасці, актывізацыя збыту. На нашым заводзе высокатэхналагічнае абсталяванне, добра падрыхтаваныя кадры, свая сыравіна.

Агучыў Прэзідэнт і тое, што ад высокапрадукцыйнай работы прадпрыемстваў залежыць рост зарплаты. Наша прадпрыемства сарыентавана на экспарт, таму працуем стабільна. У 2017-м сярэдняя зарплата была ў эквіваленце 400 долараў. Рэалізоўваем інвестыцыйныя праекты, абслугоўваем крэдыты, плацім падаткі. Імкнёмся захаваць устойлівасць развіцця, стабільнасць. Заробленае людзьмі своечасова выплачваецца. Члены нашага калектыву таксама атрымліваюць фінансавую дапамогу на газіфікацыю, вучобу, крэдыты, вяселлі. І, калі ёсць у працаўніка нейкія матэрыяльныя цяжкасці, таксама знаходзім рашэнне, як дапамагчы. Людзі трымаюцца за работу, цякучкі кадраў практычна няма.

Адказваючы на пытанні пасля Паслання кіраўнік дзяржавы расказаў і пра тое, што беларусаў трэба прывучыць піць натуральныя віны. Мы скарачаем выраб мацаваных вінаў і пераходзім на павелічэнне вытворчасці натуральных сокаў. Толькі апошніх на сёння каля дзесяці найменняў. Для нас гонар тое, што Прэзідэнт, знаходзячыся ў нас на прадпрыемстве, высока ацаніў якасць нашай прадукцыі.


Анатоль Грышук, генеральны дырэктар ААТ «Гродзенскі мясакамбінат», член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па эканоміцы, бюджэце і фінансах:

— Многія пытанні, якія былі агучаны Прэзідэнтам, датычаць і мяне, і прадпрыемства. Камбінат працуе стабільна, арыентаваны на экспарт. У той жа час наш камбінат — акцыянернае таварыства. Часам узнікае праблема адказнасці — з каго спытаць? Бо ёсць і дырэктар, і прадстаўнік дзяржавы, акцыянеры, і кожны стараецца кіраваць, а адказваць няма каму. Вось Прэзідэнт і патрабуе ўрэгуляваць гэта пытанне. Адказнасць пры любым раскладзе кладзецца на плечы кіраўніка прадпрыемства, таму ў яго павінна быць і больш паўнамоцтваў.

У Пасланні быў акрэслены такі негатыўны фактар, як нацыянальны эгаізм. Яго, думаю, адчулі і мы з боку некаторых краін. Ад гэтага вядуцца гандлёвыя войны. Таксама важна ўтрымліваць раўнавагу ўнутры дзяржавы. І калі Прэзідэнт сказаў, што пакуль ён на чале краіны, не дапусціць ніякага экстрэмізму, мне хацелася яму апладзіраваць. Гэта надае нам упэўненасці ў заўтрашнім дні, прыняцці перспектыўных рашэнняў. Для стабільнай работы прадпрыемства гэта важна. Можна было б падыскутаваць наконт пасрэднікаў. Бо імі могуць быць проста прафесійныя прадаўцы, а можа быць і праслойка, якая здымае грошы. Думаю, вопытныя кіраўнікі бачаць розніцу паміж імі.

І апошняе. Я бачыў, што ва ўсіх прысутных вельмі жывы інтарэс да выступлення Прэзідэнта. Думаю, многія адчулі адказнасць, калі кіраўнік дзяржавы сказаў, што будучае краіны залежыць ад нас. Гэта значыць, ад усіх, хто неабыякавы да сваёй краіны. Мы многае абмяркоўвалі ў нашай сенатарскай камісіі па бюджэце і фінансах, што нам трэба зрабіць па тых кірунках, якія былі агучаны ў Пасланні.

Алена КРАВЕЦ, Аляксандр ПУКШАНСКІ, Маргарыта УШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: «Гэта нас хвалюе»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Урач — пра тое, як цяпер праяўляе сябе каранавірус

Урач — пра тое, як цяпер праяўляе сябе каранавірус

«Больш сталі хварэць маладыя людзі, цяжарныя і дзеці».

Грамадства

Як у Гомелі настаўнікі выхоўваюць юных патрыётаў

Як у Гомелі настаўнікі выхоўваюць юных патрыётаў

Кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні, якія з гэтага навучальнага года з'явіліся ў школах краіны, — значная дапамога педагагічнаму кал

Эканоміка

Харчовая бяспека. Гародніны і бульбы хопіць усім

Харчовая бяспека. Гародніны і бульбы хопіць усім

Дарэчы, частку гэтай прадукцыі накіруем на экспарт, у прыватнасці журавіны.

Грамадства

Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны. Шукаем балі, прывідаў і натхненне

Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны. Шукаем балі, прывідаў і натхненне

Пад натхненнем чырвонага кастрычніка мы вырашылі адправіцца на пошукі цікавых месцаў і містычных гісторый.